Аляксандр Барысавіч Кашпераў |
Дата нараджэння |
11 чэрвеня 1946(1946-06-11) (78 гадоў) |
Месца нараджэння |
|
Грамадзянства |
|
Месца працы |
|
Прафесія |
акцёр |
Узнагароды |
|
IMDb |
ID 5505405 |
Алякса́ндр Бары́савіч Кашпе́раў (нар. 11 чэрвеня 1946) — беларускі акцёр. Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь. Вядучы майстар сцэны Тэатра-студыі кінаакцёра Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм».[1]
Біяграфія
У 1967 годзе паступіў у тэатральную студыю пры Акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы, быў запрошаны ў якасці акцёра ў Рэспубліканскі тэатр юнага гледача, дзе сыграў больш за 40 роляў. Сярод іх такія пастаноўкі, як «Два клёна», «Чаму ж мне не пець», «Зеленая птица», «С любимыми не расставайтесь». Гэтыя працы прынеслі акцёру першую папулярнасць, любоў гледачоў і цікавасць да яго прафесіяналаў.
У паслужным спісе акцёра больш за 160 роляў у фільмах кінастудыі «Беларусьфільм» і кінакампаній блізкага і далёкага замежжа. Шмат працуе на беларускім тэлебачанні і радыё.
У Беларускіма паэтычным тэатры аднаго акцёра «Знiч» выконвае ролю ў спектаклі «Красёнцы жыцця» паводле паэмы Якуба Коласа «Новая зямля».
Прызы і ўзнагароды
- Падзяка Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь за высокае прафесійнае майстэрства (1997)
- Дыплом Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў культуры «За стварэнне выявы галоўнага героя ў спектаклі „Тэатр купца Епішкіна“» (1999)
- «Найлепшая мужчынская роля» у спектаклі «Шчаўкунок» на VII Міжнародным кінафестывалі краін садружнасці незалежных дзяржаў і Балтыі «Лістапад-2000»
- Дыплом «За найлепшую мужчынскую ролю другога плана» (х/ф «Паміж жыццём і смерцю») на IV Нацыянальным фестывалі беларускіх фільмаў (Брэст, 2003)
- Медаль Беларускага саюза кінематаграфістаў № 153 «За выбітныя заслугі ў Беларускім кінематографе» (2004)
- Ганаровая грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (2005)
- Прыз Беларускага Саюза тэатральных дзеячаў «Крыштальная зорка» (2005)
- Спецыяльны дыплом III Міжнароднага тэатральнага форуму «Залаты Віцязь» «За найлепшы акцёрскі дуэт» Уладзіміру Грыцэўскаму і Аляксандру Кашпераву (спектакль «Мы ідзём глядзець „Чапаева“») (2005)
- Медаль Францыска Скарыны (Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, ад 1 сакавіка 2006)
Крыніцы
- ↑ Кашпераў (нявызн.)(недаступная спасылка). Тэатр кінаакцёра. Архівавана з першакрыніцы 15 студзеня 2019.
Спасылкі