Амялушка
Амялу́шка звыча́йная (Bombycilla garrulus) — пеўчая птушка атраду вераб’інападобных. АпісаннеДаўжыня цела 18—21 см, размах крылаў 32—35 см, маса да 60—70 г. Шэра-карычневая з вялікім чубам, на канцы хваста жоўта-чорная палоска. На крыле бела-чырвонае люстэрка. Самка менш кантрасная. Маладыя без люстэрка на крыле і чорнага горла, спод цела з падоўжнымі рыскамі. Голас — нягучнае «свіррыры-свіррыры». ПашырэннеРаспаўсюджана ў зоне таёжных лясоў Паўночнага паўшар’я. Гняздуецца ў рэдкалессі, на дрэвах. Корміцца ягадамі, пупышкамі дрэў і кустоў. У Беларусі трапляецца на веснавым (красавік) і асеннім (лістапад) пралётах, у невялікай колькасці зімуе (прылятае з поўначы ў кастрычніку). Трымаецца лясоў, дзе шмат рабіны, шыпшыны, крушыны, ядлоўцу. Падвіды
Аб’ект паляванняДа пачатку XX стагоддзя — аб’ект шляхецкага палявання. Гатавалася падобна да бакасаў, перапёлак, рабіннікаў, рабчыкаў: напрыклад, печанымі, з укладзенымі ў брушную поласць птушкі кавалкамі масла, змяшанага са здрабнёнымі «ягадамі» ядлоўцу. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia