Анастасія Валер’еўна Шпакоўская
Анастасія Валер’еўна Шпакоўская (28 верасня 1979, Мінск) — беларуская актрыса, артыстка тэатра і кіно. Салістка рок-гурту «Naka»[2]. БіяграфіяУ 1996—1998 навучалася на студыі пры НАДТ імя Горкага (мастацкі кіраўнік — Барыс Луцэнка). У 1998—2002 — Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў. Спецыялізацыя — акцёр драматычнага тэатра і кіно (кіраўнік курсу — Валерый Раеўскі). Працуе ў Нацыянальным тэатры імя Максіма Горкага. Як спявачку яе характаразуюць наступным чынам: «з пранізлівым жаночым вакалам і мужчынскім драйвам»[3]. «Яна вызначаецца эмацыйнасцю ў вакале і рашучасцю ва ўчынках», — даваў ацэнку Сяргей Будкін[4]. У 2007 годзе нарадзіла сына, на нейкі час выступы былі спынены[5]. Канфлікт з крытыкаміПадчас фестывалю «Амбасовішча»-2008 Анастасія Шпакоўская ўдарыла журналістку Таццяну Заміроўскую за тое, што тая «дрэнна пісала пра гурт „Naka“»; інцыдэнт атрымаў агалоску толькі ў 2014—2015 годах[6][7]. ТворчасцьСпэктаклі
Фільмаграфія
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia