Анастасія Васілеўна Сушчык
Анастасія Васільеўна Сушчык (нар. 13 лютага 1997, Столін, Брэсцкая вобласць, Беларусь) — прафесійная беларуская баскетбалістка. Атакуючы абаронца. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа[2]. Выступала за зборную Беларусі. БіяграфіяПачынала займацца баскетболам у Століне. Першы трэнер — Галіна Мікалаеўна Мышапуд. Навучалася ў Рэспубліканскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву пад кіраўніцтвам Віктара Іванавіча Бялевіча і Алены Баляславаўны Іваноўскай. Першым прафесійным клубам сталі «Цмокі», куды трапіла ў 2016 годзе адразу ж па сканчэнню навучання ў РДВАР. У 2019 годзе адправілася ў літоўскі «Шаўляй». У жніўні 2022 года падпісала кантракт з расійскай «Волагда-Чэвакатай»[3], дзе правяла адзін сезон. У жніўні 2023 года перайшла ў маскоўскую «Руну»[4]. У снежні 2024 года вярнулася ў «Волагду-Чэвакату»[5]. Прызнана лепшай баскетбалісткай Расійскай Суперлігі-2024/25[6][7]. Выступала за зборную U-16 (2012—2013), U-18 (2013—2015) і U-20 (2016—2017)[8]. У складзе юніёрскай зборнай Беларусі па баскетболе 3х3 стала сярэбранай прызёркай чэміянату Еўропы (U-18)-2015 у Мінску[9], у складзе жаночай зборнай Беларусі 3х3 — бронзавай прызёркай Еўрапейскіх гульняў-2019 у Мінску[10]. Дасягненні
Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia