Анатоль Іванавіч Касценка
Анатоль Іва́навіч Касце́нка (27 студзеня 1940) — вайсковы і дзяржаўны дзеяч Беларусі, Міністр абароны Рэспублікі Беларусь (1994—1995). БіяграфіяСкончыў Кіеўскае сувораўскае ваеннае вучылішча, потым Адэскае вышэйшае агульнавайскавое каманднае вучылішча. Служыў у Групе савецкіх войскаў у Германіі. З 1967 годзе пачаў навучанне ў Ваеннай акадэміі імя Фрунзе, праходзіў службу ў Чырвонасцяжнай Беларускай ваеннай акруге. Быў накіраваны ў Ваенную акадэмію Генеральнага штаба Узброеных Сілаў, пасля якой быў прызначаны камандзірам 18-ай кулямётна-артылерыйскай дывізіі на Камчатцы. У 1987 вяртаецца ў Беларускую ваенную акругу на пасаду першага намесніка камандуючага. У 1989 годзе быў прызначаны камандуючым БВА. 28 ліпеня 1994 года прызначаны Міністрам абароны Рэспублікі Беларусь[1] ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia