Андрэй Аляксеевіч Раўкоў
Андрэ́й Аляксе́евіч Раўко́ў (нар. 25 чэрвеня 1967, в. Равякі, Бешанковіцкі раён, Віцебская вобласць) — беларускі военачальнік, генерал-лейтэнант (2015). Міністр абароны Рэспублікі Беларусь у 2014—2020 гадах. Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь (2020). БіяграфіяУ 1984 годзе скончыў Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча, у 1988 годзе з адзнакай і залатым медалём — Маскоўскае вышэйшае агульнавайсковае каманднае вучылішча, у 1999 годзе з адзнакай і залатым медалём — камандна-штабны факультэт Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, у 2005 годзе з адзнакай — ваенную акадэмію Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі. З 1988 па 1997 гады прайшоў усе службовыя ступені ад камандзіра ўзвода да камандзіра батальёна. З 1999 па 2003 гады ваенную службу праходзіў на пасадах начальніка штаба і камандзіра базы захоўвання ўзбраення і тэхнікі. З 2005 па 2012 гады займаў пасады камандзіра асобнай мабільнай брыгады, начальніка аператыўнага аддзела — намесніка начальніка штаба аператыўнага камандавання, начальніка штаба — першага намесніка камандуючага войскамі аператыўнага камандавання. З лістапада 2012 года па лістапад 2014 года — камандуючы войскамі Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання. 16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь[1], а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджаны на пасадзе міністра[2]. У 2014 годзе па 26-й Лядзішчанскай акрузе быў абраны дэпутатам Мінскага абласнога савета дэпутатаў ад горада Барысава. 20 студзеня 2020 года прызначаны Дзяржаўным сакратаром Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь[3]. 3 верасня 2020 года вызвалены ад пасады Дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь[4]. 19 лістапада 2020 года прызначаны амбасадарам Беларусі ў Азербайджане[5]. 14 студзеня 2025 г. быў вызвалены ад пасады.[6] Міжнародныя санкцыі31 жніўня 2020 года Раўкоў быў уключаны ў спіс асоб, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію і забарона на ўезд у Літву ў сувязі з тым, што «сваімі дзеяннямі ён арганізаваў і падтрымаў фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня і наступнае гвалтоўнае здушэнне мірных пратэстаў»[7]. 6 лістапада 2020 года Раўкова дадалі ў Чорны спіс Еўрасаюза[8]. Пры абгрунтаванні ўвядзення санкцый адзначалася, што ён як Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі, які цесна звязаны з Аляксандрам Лукашэнкам, нясе адказнасць за кампанію рэпрэсій і запалохвання дзяржаўнага апарату ў выніку прэзідэнцкіх выбараў, у прыватнасці, адвольныя арышты і жорсткае абыходжанне, у тым ліку катаванні, мірных дэманстрантаў, а таксама запалохванне і гвалт у дачыненні да журналістаў[9]. 24 лістапада 2020 года да санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[10], а 11 снежня — і Швейцарыя[11]. Акрамя таго, 6 лістапада Раўкоў трапіў пад санкцыі Вялікабрытаніі[12] і Канады[13]. Воінскія званні
Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia