Анатоль Аляксандравіч Махнач
Анатоль Аляксандравіч Махнач (н. 13 ліпеня 1951, Масква) — беларускі геолаг. Акадэмік НАН Беларусі (2003, член-карэспандэнт з 1994 г.), доктар геолага-мінералагічных навук (1990), прафесар (2001). БіяграфіяСын А. С. Махнача і Н. А. Махнач. Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт (1973). 3 1973 г. у Інстытуце геалагічных навук Нацыянальнай АН Беларусі (з 1994 г. намеснік дырэктара, з 1998 па 2008 г. — дырэктар). З 2008 — у Беларускім навукова-даследчым геолагаразведачным інстытуце, галоўны навуковы супрацоўнік аддзела геалогіі і мінерагеніі платформавага чахлу[2]. 3 1999 па 2004 г. старшыня Беларускага геалагічнага таварыства. Навуковыя працы па праблемах літагенезу, геахіміі стабільных ізатопаў, гідрагеахіміі. Развіў літагідрагеахімічны напрамак у тэорыі літагенезу, распрацаваў гідрагеалагічную канцэпцыю катагенезу асадкавых парод, даў усебаковае апісанне пераўтварэнняў поліфацыяльных адкладаў у гідрагеахімічным асяроддзі, звязаным з эвапарытамі, паглыбіў уяўленні аб паводзінах стабільных ізатопаў вугляроду, кіслароду і серы ў працэсе галагенезу. Вывучае геалагічную будову тэрыторыі Беларусі: ахарактарызаваў катагенетычныя змены міжсолевых і падсолевых адкладаў дэвона, карбанатныя і крэмневыя канкрэцыі дэвонскай і мелавай тоўшчаў, заклаў асновы вывучэння геахіміі стабільных ізатопаў у рэгіёне, удзельнічаў у вырашэнні пытанняў, звязаных з праблемай асваення ёдабромных расолаў, пошукамі і разведкай нафты, рэдкіх і рассеяных элементаў. Аўтар каля 200 навуковых прац, 14 манаграфій. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1980 г. за цыкл работ «Літагенез і гідрагеахімія дэвонскіх адкладаў Прыпяцкага нафтаноснага басейна (у сувязі з пошукамі радовішчаў нафты і ацэнкай перспектыў народнагаспадарчага выкарыстання ёда-бромных расолаў)». Прэмія НАН Беларусі 1993 г. за манаграфію «Катагенез і падземныя воды». Выбраная бібліяграфія
КрыніцыЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia