Аляксандр Сямёнавіч Махнач
Аляксандр Сямёнавіч Махнач (8 снежня 1918, в. Хатляны, Уздзенскі раён Мінскай вобл. — 17 кастрычніка 2006[1]) — беларускі геолаг. Акадэмік АН БССР (1971, член-карэспандэнт з 1959). Доктар геолага-мінералагічных навук (1959), прафесар (1960). Заслужаны дзеяч навукі Беларусі (1980). Ганаровы член Расійскай АН (1992). Біяграфічныя звесткіНарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў Мінскі педагагічны інстытут (1940). Яшчэ будучы студэнтам, у канцы 1930-х гадоў працаваў выкладчыкам у школе рабочай моладзі, затым настаўнікам у вясковай школе. Пасля заканчэння з адзнакай педінстытута быў прызваны ў Чырвоную Армію, у шэрагах якой знаходзіўся на фронце ў Вялікую Айчынную вайну. Пасля дэмабілізацыі ў 1946—1947 гадах працаваў у Міністэрстве асветы БССР, у ЦК ЛКСМБ. Затым паступіў у аспірантуру Інстытута геалагічных навук АН БССР. Пасля заканчэння вучобы і паспяховай абароны дысертацыі ў 1950 годзе. прыступіў да навуковай працы ў Інстытуце геалагічных навук АН Беларусі. З 1969 года галоўны вучоны сакратар прэзідыума АН БССР, у 1973—1986 гадах віцэ-прэзідэнт, з 1986 года член прэзідыума, з 1992 саветнік прэзідыума Нацыянальнай АН Беларусі. Навукова-даследчыцкая дзейнасцьАўтар больш за 400 навуковых прац, у тым ліку 34 манаграфій. Навуковыя працы па літалогіі і геахіміі пратэразою, дэвону, старажытных корах выветрывання, па фацыяльным і фармацыйным аналізе, тэктоніцы, нафтаноснасці нетраў, гісторыі навукі. Удзельнічаў у адкрыцці на тэрыторыі Беларусі радовішчаў калійных солей, каменнай солі, жалезных руд, гаручых сланцаў і іншых карысных выкапняў. Прэміі і ўзнагародыДзяржаўная прэмія БССР (1972) за адкрыццё і разведку нафты. Выбраная бібліяграфія
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia