Анатоль Аляксеевіч Крыварот
Анатоль Аляксеевіч Крыварот — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук, дацэнт, падпалкоўнік у адстаўцы. БіяграфіяБацька, Аляксей Цітавіч Крыварот, малодшы з сямі братоў, удзельнічаў у партызанскім руху падчас Вялікай Айчыннай вайны. У другой палове лістапада 1942 года, ва ўзросце 14 гадоў, уступіў разам з братамі Іванам і Гаўрылам у 130-ы партызанскі атрад «Помста», затым ваяваў у 340-м партызанскім атрадзе. У пасляваенны час вучыўся на камбайнера, працаваў у сельскай гаспадарцы, затым — на Мінскім аўтамабільным заводзе. У пачатку 1950-х гадоў праходзіў службу на Паўночным флоце[2]. Анатоль Аляксеевіч Крыварот нарадзіўся ў вёсцы Дзмітравічы Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці. Скончыў сярэднюю школу № 15 у Мінску[3]. У 1975 годзе з адзнакай скончыў Даўгаўпілскае ваенна-тэхнічнае вучылішча. Да 1991 года служыў у Узброеных сілах СССР, а з 1991 па жнівень 1994 года — ва Узброеных сілах Рэспублікі Беларусь. Мае званне падпалкоўніка ў адстаўцы[3]. У 1983 годзе скончыў Запарожскі педагагічны інстытут, а ў 1988 — ваенна-палітычную акадэмію ў Маскве[3]. З 2001 па 2014 год выкладаў у вышэйшых навучальных установах Мінска, дзе чытаў курсы па гісторыі Беларусі, беларусазнаўстве, рэлігіязнаўстве, паліталогіі, а таксама асновах ідэалогіі беларускай дзяржавы[3]. У лютым 2011 года абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму: «Узаемадзеянне беларускіх і расійскіх партызанскіх фарміраванняў у гады Вялікай Айчыннай вайны (1941—1944 гг.)» (навуковы кіраўнік доктар гістарычных навук, прафесар А. М. Літвін)[3]. З ліпеня 2014 года працуе ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі: спачатку на пасадзе старшага, а з 1 ліпеня 2017 года — вядучага навуковага супрацоўніка аддзела (цэнтра) ваеннай гісторыі Беларусі[3]. Навуковая дзейнасцьСфера навуковых інтарэсаў уключае ваенную гісторыю Беларусі, гісторыю партызанскага руху ў Беларусі і суседніх краінах (1941—1944), гісторыю Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, ваеннае будаўніцтва ў краінах СНД[3]. УзнагародыУзнагароджаны шасцю медалямі, у тым ліку медалём «За баявыя заслугі» (1986), а таксама ганаровымі граматамі і памятнымі знакамі[3]. Навуковая дзейнасцьАўтар больш за 60 публікацый, у тым ліку дзвюх манаграфій (адна ў сааўтарстве), пяці вучэбных і вучэбна-метадычных дапаможнікаў (чатыры ў сааўтарстве) у тым ліку: Манаграфія
Раздзелы ў калектыўных манаграфіях
Зборнікі навуковых артыкулаў
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia