Анатоль Анатолевіч Котаў
Анатоль Анатолевіч Котаў (нар. 18 чэрвеня 1980, Мінск) — беларускі дыпламат і грамадскі дзеяч. БіяграфіяНарадзіўся 18 чэрвеня 1980 года ў Мінску. У 2002 годзе скончыў Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных адносін. У 2002—2006 гадах — трэці, затым — другі сакратар галоўнага дагаворна-прававога ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У 2006—2010 гадах — трэці, другі сакратар Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча. З 2010 года — галоўны саветнік, з 2014 года — старшы саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча. З 2015 года — вядучы спецыяліст Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь, генеральны сакратар НАК[3]. Намеснік дырэктара фонду «Дырэкцыя ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года»[4]. Працаваў намеснікам загадчыка аддзела фінансавання дзяржаўных органаў галоўнага фінансавага ўпраўлення Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, 18 жніўня 2020 года звольніўся з пасады на знак пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі і жорсткага падаўлення масавых выступленняў супраць фальсіфікацыі выбараў[5]. Таксама 18 жніўня 2020 года падпісаў адкрыты ліст прадстаўнікоў спартыўнай галіны Рэспублікі Беларусь з патрабаваннем прызнаць несапраўднымі выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія прайшлі 9 жніўня 2020 года[6]. З’ехаў за мяжу і далучыўся да Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці[7]. Адказны за знешнюю палітыку і гандаль у Народным антыкрызісным упраўленні[8]. У 2024 годзе ў Беларусі быў завочна прысуджаны да 12 гадоў пазбаўлення волі і штрафу памерам 15000 базавых велічынь па справе «Форуму дэмакратычных сіл»[9]. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia