Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь (НАК Беларусі) — самастойнае, незалежнае грамадскае аб’яднанне, статус і роля якога вызначаюцца Алімпійскай хартыяй і Законам Рэспублікі Беларусь «Аб фізічнай культуры і спорце». Створаны 22 сакавіка 1991 года, прызнаны Міжнародным алімпійскім камітэтам 21 верасня 1993 года. Вышэйшы орган — алімпійскі сход. Паміж сходамі працуе выканкам (на чале з прэзідэнтам НАК) і бюро выканкама. Арганізацыйна-выканаўчую і фінансава-гаспадарчую дзейнасць ажыццяўляе сакратарыят. Працуе 11 пастаянных камісій. НАК мае прадстаўніцтвы ў кожнай вобласці краіны і ў Мінску. Штаб-кватэра знаходзіцца ў Мінску па адрасе вуліца Вясёлкавая, 27. Падзеі 2020 годаНа фоне масавых пратэстаў у Беларусі ўвосень 2020 года ў Міжнародны алімпійскі камітэт сталі паступаць шматлікія звароты ад вядомых беларускіх спартсменаў. Для іх апрацоўкі была створана спецыяльная камісія. Улічваючы заявы і сведчанні, якія паступілі ў МАК, а таксама адказы, прадстаўленыя НАК Беларусі, МАК прыйшоў да высновы, што існае кіраўніцтва НАК Беларусі належным чынам не абараніла беларускіх спартсменаў ад палітычнай дыскрымінацыі ўнутры НАК, спартыўных федэрацый, спартыўнага руху. Было адзначана, што гэта супярэчыць асноватворным прынцыпам Алімпійскай Хартыі і таму сур’ёзна ўплывае на рэпутацыю Алімпійскага руху[1]. 7 снежня 2020 года Міжнародны алімпійскі камітэт на пасяджэнні выканкама вырашыў прыняць меры ў дачыненні да НАК Беларусі, які ўзначальваюць Аляксандр Лукашэнка і яго сын Віктар[2]:
Аляксандр Лукашэнка рэзка адрэагаваў на рашэнне МАК[4]:
Аляксандр Лукашэнка, які ўзначальваў НАК з 1997 года, пакінуў пасаду 26 лютага 2021 года на Алімпійскім сходзе Нацыянальнага алімпійскага камітэта, на якім старшынёй быў выбраны ягоны сын Віктар Лукашэнка[4]. Дзмітрый Баскаў па выніках сходу захаваў месца ў складзе Выканкама Нацыянальнага алімпійскага камітэта[5]. 8 сакавіка 2021 года Міжнародны алімпійскі камітэт паведаміў, што не прызнаў выбранне старшынёй НАК Беларусі Віктара Лукашэнкі, а таксама выбранне ў выканкам Дзмітрыя Баскава[6]. Прэзідэнты
Санкцыі9 жніўня 2021 года НАК Беларусі быў унесены ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША паводле абвінавачанняў у адмыванні грошай , ухіленні ад санкцый, у тым ліку абыходзе візавых абмежаванняў[8][9]. Акрамя таго, прэзідэнты НАК Аляксандр і Віктар Лукашэнка знаходзяцца пад санкцыямі ЗША[10], Еўрапейскага саюза[11][12], Вялікабрытаніі[13], Швейцарыі[14] і Канады[15], а члену выканкама НАК Дзмітрыю Баскаву забаронены ўезд у Літву, Латвію і Эстонію[16][17]. Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia