Анатоль Васілевіч Луцэвіч
Анатоль Васілевіч Луцэ́віч (16 мая 1938, в. Тоўсты Лес, Мінская вобласць — 19 лютага 2002) — беларускі акцёр. Заслужаны артыст Беларусі (2000). БіяграфіяПасля сканчэння ў 1964 годзе Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута артыст Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы. ТворчасцьТалент Луцэвіча найбольш раскрыўся ў спектаклях па творах нацыянальнай драматургіі: Алёша Губаты («Людзі на балоце» паводле І. Мележа), Міліцыянер («Амністыя» М. Матукоўскага), Паляніца («Таблетку пад язык» А. Макаёнка), Сідаровіч («Брама неўміручасці» К. Крапівы), Парфён («Плач перапёлкі» І. Чыгрынава). Душэўнай цеплынёй, лірызмам, мяккім гумарам вызначаюцца ролі Мульціка («Вечар» А. Дударава), Мужыка з малатарняй («Страсці па Аўдзею» У. Бутрамеева), Крыніцкага, Лявона Гарошкі («Паўлінка», «Тутэйшыя» Я. Купалы), Шчырэцкага («Ідылія» В. Дуніна-Марцінкевіча). Сярод інш. роляў: Прохар («Жаніцьба Бялугіна» А. Астроўскага і М. Салаўёва ), Іван («Без віны вінаватыя » М. Астроўскага), Сцяпан Ухавёртаў, Свістуноў («Рэвізор» М. Гогаля), Вася («Стары Новы год» М. Рошчына ), Сент-Эстаў («Лесвіца славы» А. Скрыба ), Томас («Валенсіянскія вар’яты » Лопэ дэ Вэгі), Садоўнік («Гаральд і Мод» К. Хігінса , Ж. К. Кар’ера а) і інш. Луцэвіч — майстар эпізода, у невялікіх ролях ён таленавіта выяўляў Найбольш значныя характарныя рысы сваіх герояў (Карп — «Лес » Астроўскага). Здымаўся ў кіна- і тэлефільмах. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia