Анатоль Георгіевіч Лабанок
Анатоль Георгіевіч Лабанок (нар. 18 чэрвеня 1938, Мінск) — беларускі мікрабіёлаг. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1991; член-карэспандэнт з 1984), доктар біялагічных навук (1978), прафесар (1983). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (1998). БіяграфіяСкончыў Мінскі медыцынскі інстытут (1961). З 1967 года малодшы навуковы супрацоўнік, загадчык лабараторыі Аддзела мікрабіялогіі АН БССР, у 1973—1975 гадах загадчык Аддзела мікрабіялогіі АН БССР. У 1975—2004 гадах дырэктар Інстытута мікрабіялогіі НАН Беларусі. У 1997—2002 гадах акадэмік-сакратар Аддзялення біялагічных навук НАН Беларусі. Навуковая дзейнасцьАсноўныя работы звязаны з даследаваннем біягенезу пазаклеткавых мікробных ферментаў, фізіялогіі і біяхіміі мікробнага антаганізму, дэградацыі ксенабіётыкаў. Ім растлумачаны механізм рэгуляцыі ўтварэння мікробных депалімераз пры адсутнасці ў асяроддзі спецыфічнага індуктара. Вывучаны поліферментныя сістэмы мікраарганізмаў з малекулярна-функцыянальнай гетэрагеннасцю і сінергічным эфектам дзеяння. Распрацаваны біятэхналогіі атрымання ферментных прэпаратаў для прамысловасці, сельскай гаспадаркі і медыцыны. Ініцыяваў развіццё перспектыўных для рэспублікі навуковых напрамкаў у галіне мікробных біятэхналогій, у тым ліку стварэння біялагічных сродкаў абароны раслін, экалогіі мікраарганізмаў і аховы навакольнага асяроддзя, а таксама стварэнне Беларускай калекцыі непатагенных мікраарганізмаў са статусам міжнароднага дэпазітарыя. Асноўныя працы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia