Анатоль Канстанцінавіч Сульянаў
Анатоль Канстанцінавіч Сулья́наў[1] (руск.: Анатолий Константинович Сульянов) — пісьменнік, генерал-маёр авіяцыі (1978), ваенны лётчык 1 класа, які засвоіў 14 тыпаў самалётаў і правёў у небе больш за дзве тысячы гадзін. Двойчы узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі, Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР. Заслужаны работнік культуры БССР (1986). БіяграфіяАнатоль Сульянаў нарадзіўся 3 верасня 1927 года вёсцы Аксіньіна[1] Маскоўскай вобласці ў сям’і сялян. У дзяцінстве захапляўся палётамі, кнігамі і фільмамі пра лётчыкаў. У 1946 годзе скончыў Маскоўскую спецшколу ВПС, а ў 1950 годзе Тамбоўскае і Армавірскае авіяцыйныя вучылішча. У 1962 годзе скончыў ваенна-палітычную акадэмію імя У. І. Леніна ў Маскве. Першапачаткова служыў ваенным лётчыкам, а з 1951 года палітработнікам ва Узброеных Сілах СССР. Быў членам КПСС. З 1962 года праходзіў службу на Поўначы[1]. З 1969 года на службе ў Галоўным палітычным упраўленні Савецкай Арміі[1]. З 1976 года А. К. Сульянаў у Мінску, член Ваеннага савета арміі Проціпаветранай абароны, у 1980—1987 гадах — намеснік начальніка палітычнага ўпраўлення Беларускай ваеннай акругі[1]. Літаратурная дзейнасцьДрукавацца Анатоль Сульянаў пачаў з 1957 года, калі яго першыя творы былі апублікаваны ў часопісе «Савецкі воін». Выступаў у якасці ваеннага карэспандэнта ў «Савецкай авіяцыі», куды ён прыносіў свае першыя нататкі. Таксама пісаў на старонках «Праўды», «Чырвонай зоркі» і «Камсамольскай праўды». У яго творах пераважаюць гісторыі з жыцця лётчыкаў, гісторыі аб небе і палётах. БібліяграфіяРаманы
Аповесці
Апавяданні
КрыніцыЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia