Анатоль Мікалаевіч Канапелька
Анатоль Мікалаевіч Канапелька (16 лістапада 1939, Расоны — 18 снежня 2002, Віцебск) — беларускі паэт, перакладчык, педагог, літаратуразнавец. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтра. БіяграфіяНарадзіўся ў сям’і служачага. Вучыўся ў сярэдняй школе № 7 г. Полацка. Скончыў з адзнакаю філалагічны факультэт Магілёўскага педагагічнага інстытута. З 1961 года — на педагагічнай працы. Аўтар паэтычных кніг «Зямная сімфонія» (1966), «Сустрэчы» (1979), «Музыка лістапада» (1999) і шэрагу навуковых прац і артыкулаў пра Яна Баршчэўскага, Петруся Броўку, Васіля Быкава, Рыгора Барадуліна, Уладзіміра Караткевіча, Уладзіміра Арлова, а таксама Максіма Гарэцкага, Аркадзя Куляшова, Аляксея Пысіна. З’яўляецца аўтарам-складальнікам зборніка творчых біяграфій паэтаў, жыццё якіх звязана з Віцебшчынай, «Старонкі творчых біяграфій» (2003). Пераклаў на беларускую мову з польскай мовы — балады і вершы Яна Баршчэўскага, Тадэвуша Лады-Заблоцкага, з цыганскай — вершы Вальдэмара Калініна. У рэпертуары Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Я. Коласа ёсць спектакль «Руслан і Людміла», для якога вершы А. Пушкіна пераклаў Анатоль Канапелька. Пераклаў таксама п’есу А. Астроўскага «Праўда добра, а шчасце — лепш». ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia