Анатоль Мікалаевіч Сердзюкоў
Анатоль Мікалаевіч Сердзюкоў (нар. 15 мая 1944, п. Герой, Буда-Кашалёўскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі фізік-тэарэтык. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1996), доктар фізіка-матэматычных навук (1987), прафесар (1988). БіяграфіяСкончыў Гомельскі дзяржаўны педагагічны інстытут (1965). У 1968—1973 гадах — старшы інжынер-канструктар, малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута фізікі АН БССР. З 1973 гадах старшы выкладчык, дацэнт, старшы навуковы супрацоўнік, у 1979—1990 гадах і ў 1998—2003 гадах загадчык кафедры, у 1990—1997 гадах — прарэктар па навуковай рабоце Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны[1]. Навуковая дзейнасцьНавуковыя даследаванні ў галіне тэарэтычнай фізікі. Працы прысвечаны праблемам электрадынамікі і акустыкі кіральных асяроддзяў. У яго даследаваннях ліквідаваны супярэчнасці ранейшых тэорый натуральнай гіратрапіі, якія развіваліся многімі вядомымі фізікамі мінулага і цяперашняга стагоддзяў, дасягнута ўзгадненне электрадынамічных матэрыяльных ураўнанняў з межавымі ўмовамі і законамі захавання, а таксама ўстаноўлена ўзаемасувязь паміж рознымі спосабамі фенаменалагічнага апісання гіратрапіі. Пабудаваў самасагласаваную тэорыю выпраменьвання, распаўсюджвання, адлюстравання, паглынання, рассейвання і нелінейнага ўзаемадзеяння хваль у кіральных асяроддзях. Выканаў цыкл работ па тэарэтычнаму вывучэнню пругкіх хваль у кіральных асяроддзях. Прадказаў эфект і пабудаваў тэорыю акустычнага і кругавога дыхраізма, сфармуляваў законы захавання для гукавых хваль з улікам частотнай і прасторавай дысперсіі, вырашыў многія задачы фотаакустыкі. Аўтар больш за 150 навуковых прац, у т.л. 8 вынаходстваў і навучальнага дапаможніка. Бібліяграфія
Узнагароды
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia