Анатоль Мітрафанавіч Мазурэнка
Анатоль Мітрафанавіч Мазурэ́нка (21 сакавіка 1940, Гарадок, Буда-Кашалёўскі раён — 30 сакавіка 1994) — вучоны ў галіне фізікі цвёрдага цела. Доктар тэхнічных навук (1984), прафесар (1987). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (1992)[1]. БіяграфіяА. М. Мазурэнка нарадзіўся ў пасёлку Гарадок, Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. У 1961 годзе скончыў Гомельскі педагагічны інстытут. З 1963 г. у Інстытуце фізікі цвёрдага цела АН БССР (сучасны Аб’яднаны інстытут фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў НАН Беларусі). Займаў пасаду загадчыка Лабараторыі сінтэзу звышцвёрдых матэрыялаў[1]. Навуковая дзейнасцьНавуковыя працы па фізіцы і тэхніцы высокага ціску. Займаўся даследаваннямі фазавых пераўтварэнняў у нітрыдзе бору і вугляродзе, сінтэзе звышцвёрдых полікрышталічных матэрыялаў. Сярод апублікаванага:
Узнагароды
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia