Гарадок (Буда-Кашалёўскі раён)
Гарадо́к[1] (трансліт.: Haradok, руск.: Городок) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Чабатовіцкага сельсавета. Паблізу ёсць паклады гліны. ГеаграфіяРазмяшчэннеУ 5 км на паўночны захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 53 км ад Гомеля. Транспартная сеткаТранспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Жлобін — Гомель. Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі вуліцы. Забудавана драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. ГісторыяЗаснаваны ў канцы XIX стагоддзя. Па перапісу 1897 года побач знаходзіўся фальварак, у Чабатовіцкай воласці. У 1909 годзе 182 дзесяцін зямлі, у Недайскай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні. У абшарніка ва ўласнасці знаходзілася 929 дзесяцін зямлі. У 1926 годзе размяшчалася паштовае аддзяленне. У 1931 годзе жыхары мястэчка ўступілі ў калгас. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Чабатовічы» (цэнтр — вёска Чабатовічы). Да 18 студзеня 1965 года пасёлак у складзе Смычкоўскага сельсавета[2]. НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia