Анатоль Міхайлавіч Кашталапаў
Анато́ль Міха́йлавіч Каштала́паў (20 ліпеня 1948, Магілёў, БССР — 25 снежня 2018) — беларускі танцоўшчык і музыкант, мастацкі кіраўнік беларускага дзяржаўнага ансамблю народнай музыкі «Свята». Заслужаны артыст Беларусі. БіяграфіяБацька — родам з Сібіры, каваль; маці — з Магілёўшчыны[1]. Анатоль займаўся ігрой на баяне ў Доме піянераў, хадзіў у харэаграфічны гурток пры Магілёўскім металургічным заводзе[2]. Пасля навучаўся ў Магілёўскай культпрасветвучылішча імя Крупскай на танцавальным аддзяленні. Вайсковую службу праходзіў у музычнай роце ў Асіповічах, дзе навучаўся ігры на флейце, граў у зводным аркестры Беларускай ваеннай акругі. Пасля працаваў у саўгасе «Вейна» мастацкім кіраўніком самадзейнасці[2]. У 1970 годзе пераехаў у Мінск на запрашэнне Белдзяржфілармоніі, дзе трапіў у трупу балету Дзяржаўнага народнага хору Беларусі пад кіраўніцтвам Генадзя Цітовіча[3]. Пасля заснавання ў 1974 годзе ўвайшоў у склад ансамблю «Харошкі» пад кіраўніцтвам Валянціны Гаявой; акрамя танцаў і ігры на музычных інструментаў, захапіўся збіраннем фальклору. У ансамблі пазнаёміўся з сваёй будучай жонкай Святланай[4]. З 1988 года — артыст балету ў ансамблі «Свята», з 2001 і да скону — яго мастацкі кіраўнік. Пасля сыходу з «Харошак» першы шлюб, у якім з Святланай мелі дачку, распаўся[4]. Другая жонка — Ганна Пухнарэвіч. Член Саюза кампазітараў Беларусі. ДзейнасцьРазнапланавы музыка-мультыінструменталіст. Валодаў майстэрствам грання на акарыне, баяне, гармоніку, дудках, жалейцы, флейце. Ад Вячаслава Пратасевіча пераняў уменне грання на саломінцы. За 48 гадоў творчай дзейнасці здзейсніў мноства фальклорных экспедыцый. На аснове сабранага ў розных рэгіёнах Беларусі і апрацаванага ім фальклору стварыў музычна-харэаграфічную («Музыкі граюць») і песенна-музычную («Застольная») кампазіцыі, танцы і інш[5]. Прэміі і ўзнагароды
Ушанаванне памяціПравобраз маладога Анатоля Кашталапава намаляваны ў мазаічных пано на фасадзе дамоў насупраць Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі[5]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia