Анатоль Навумавіч Разумовіч
Анатоль Навумавіч Разумо́віч[1] (30 верасня 1936 — 7 ліпеня 1987) — вучоны ў галіне біяхіміі і генетыкі, доктар біялагічных навук (1973), прафесар (1974). БіяграфіяНарадзіўся ў гарадскім пасёлку Любча (Навагрудскі павет, Навагрудскае ваяводства, зараз у Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі). У 1959 годзе скончыў Мінскі медыцынскі інстытут. У 1960—1963 гадах працаваў у Гродзенскім медыцынскім інстытуце. У 1963—1975 гадах — у Сектары геранталогіі Акадэміі навук БССР, дзе з 1971[1] года займаў пасаду загадчыка лабараторыі. З 1975 года А. Н. Разумовіч у Беларускім дзяржаўным універсітэце (прафесар кафедры біяхіміі[2]), з 1980 года — у Інстытуце генетыкі і цыталогіі Акадэміі навук БССР. Навуковая дзейнасцьАўтар навуковых прац па біялогіі старэння жывых арганізмаў, фізіка-хімічных уласцівасцях сасудзістых і мітахандрыяльных скарачальных бялкоў, малекулярных механізмах энергетычнага абмену. Сярод апублікаванага:
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia