Любоў Уладзіміраўна Хатылёва
Любоў Уладзіміраўна Хатылёва[2] (12 сакавіка 1928, Гомель, Гомельская акруга — 22 верасня 2024[1]) — беларускі вучоны ў галіне генетыкі раслін, доктар біялагічных навук (1967), прафесар (1969), акадэмік Акадэміі навук Беларусі (1980). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1978). БіяграфіяНарадзілася 12 сакавіка 1928 года ў Гомелі. Сярэднюю адукацыю атрымала ў горадзе Кінель Куйбышаўскай вобласці РСФСР. Там жа ў 1944 годзе паступіла на вучобу ў сельскагаспадарчы інстытут. З 1946 года працягвала навучанне ў Беларускім сельскагаспадарчым інстытуце, які скончыла ў 1948 годзе. Скончыла аспірантуру на кафедры генетыкі Маскоўскага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава і абараніла дысертацыю на званне кандыдата біялагічных навук. З 1955 года працавала ў Акадэміі навук БССР: у 1955—1963 гг. — старшы навуковы супрацоўнік у Інстытуце біялогіі, з 1965 года — старшы навуковы супрацоўнік, намеснік дырэктара Інстытута генетыкі і цыталогіі, з 1971 года — дырэктар, з 1994 года — ганаровы дырэктар Інстытута генетыкі і цыталогіі[3]. Адначасова ў 1992—1997 гг. — акадэмік-сакратар Аддзялення біялагічных навук НАН Беларусі, у 1997—2002 гадах — саветнік Прэзідыума НАН Беларусі, з 2002 года — загадчык лабараторыяй Інстытута генетыкі і цыталогіі, потым — галоўны навуковы супрацоўнік лабараторыі функцыянальнай генетыкі раслін[3]. Памерла 22 верасня 2024 года. Навуковая і грамадская дзейнасцьЛ. У. Хатылёвай належаць навуковы працы па праблемах гетэрозісу і генетыкі колькасных прыкмет, пытаннях матэматычнай генетыкі, генетыкі камбінацыйнай здольнасці раслін і жывёл. З’яўляецца адным з аўтараў шэрагу гібрыдаў таматаў, сартоў перцу, сорту трыцікале «Няміга»[3]. Аўтар больш за 400 навуковых прац, у т.л. 18 манаграфій, 12 аўтарскіх пасведчанняў, 3 патэнтаў Рэспублікі Беларусь[3]. Сярод апублікаванага:
Прэзідэнт Міжнароднай асацыяцыі таварыстваў генетыкаў і селекцыянераў краін СНД, прэзідэнт Беларускага таварыства генетыкаў і селекцыянераў, член Прэзідыума НАН Беларусі, член Прэзідыума Вышэйшай атэстацыйнай камісіі СССР і Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Беларусі, член праўлення ISSEP, кіраўнік секцыі біялагічных навук Беларускага фонду фундаментальных даследаванняў[3]. Узнагароды і прэміі
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia