Анатоль Панцялеевіч Ткачэнка
Анатоль Панцялеевіч Ткачэ́нка[3] (5 кастрычніка 1938) — вучоны ў галіне тэлекамунікацый і тэлевізійных сістэм, кандыдат тэхнічных навук (1969), дацэнт (1974). БіяграфіяНарадзіўся ў горадзе Кіраўск (Луганская вобласць УССР). У 1960 годзе скончыў Ваенна-марское інжынернае вучылішча сувязі імя А. С. Папова, у 1962 годзе Ленінградскі электратэхнічны інстытут сувязі імя М. А. Бонч-Бруевіча, у 1969 годзе аспірантуру[4]. У 1960—1965 гадах працаваў інжынерам-кансруктрам у Цэнтральным канструктарскім бюро электроннага машынабудавання ў Луганску[4]. Працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам у Мінскім філіяле Усесаюзнага завочнага электратэхнічнага інстытута сувязі[4]. З 1970 года А. П. Ткачэнка ў Мінскім радыётэхнічным інстытуце (сучасны Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі) — дацэнт кафедры сістэм тэлекамунікацый, у 1992—1997[3] гадах прафесар. Навуковая дзейнасцьАўтар больш за 350 навуковых прац, падручнікаў, аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў на вынаходствы па пытаннях кабельнага тэлебачання і лічбавага радыёвяшчання і тэлевяшчання, валаконна-аптычных лініях сувязі для рэпартажных комплексаў каляровага і кабельнага тэлебачання; па стварэнні дыягнастычных прылад для каляровых тэлевізійных прыёмнікаў. Адзін з аўтараў і навуковы рэдактар энцыклапедычнага даведніка «Бытавая радыёэлектронная тэхніка» (1995). Сярод апублікаванага:
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia