Уладзімір Іванавіч Кірылаў
Уладзімір Іванавіч Кірылаў (нар. 28 кастрычніка 1939, Севастопаль, Украіна) — беларускі вучоны ў галіне тэлекамунікацый. Доктар тэхнічных навук (1993), прафесар (1994). Акадэмік Міжнароднай акадэміі інфармацыйных тэхналогій (2003). БіяграфіяСкончыў Ленінградскі электратэхнічны інстытут імя У. І. Ульянава (Леніна) (спецыяльнасць «Радыётэхніка», 1963). Працаваў на Мінскім прыборабудаўнічым заводзе імя У. І. Леніна, пазней Заводзе паўправадніковых прыбораў імя Ф. Э. Дзяржынскага (з 1963 года); Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі (з 1966; старшы выкладчык, дацэнт кафедры радыёпрыёмных устройстваў, з 1992 — прафесар кафедры многаканальнай сувязі, у 1996 загадчык кафедры, прафесар кафедры аховы інфармацыі). Навуковая дзейнасцьНавуковыя інтарэсы: павышэнне эфектыўнасці многаканальных сістэм перадачы па кабельных і [Валаконна-аптычная сувязь[|валаконна-аптычных лініях сувязі]]; праектаванне і распрацоўка сістэм інфармацыйнага абмену для размеркаваных тэлевізійных комплексаў; распрацоўка і аптымізацыя тэлекамунікацыйных сістэм. Больш за 30 вынаходстваў. Сярод апублікаванага:
УзнагародыМедалі ВДНГ СССР (сярэбраны, 1985; бронзавы,1982), знакі «Почетный радист СССР» (1991), «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (1999) і іншыя. Бібліяграфія
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia