Анатоль Сцяпанавіч Ваньковіч

Анатоль Сцяпанавіч Ваньковіч
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[d]
з 27 кастрычніка 2008

Нараджэнне 13 лістапада 1958(1958-11-13) (66 гадоў)
Адукацыя
Месца працы
Ваенная служба
Род войскаў Ваенна-паветраныя сілы і войскі СПА Рэспублікі Беларусь
Званне
Генерал-маёр
Генерал-маёр
Узнагароды

Анатоль Сцяпанавіч Ваньковіч (нар. 13 лістапада 1958(1958-11-13), Ціхань, Мінская вобласць) — беларускі палітык і ваенны дзеяч. Генерал-маёр.

Біяграфія

Закончыў Віленскае вышэйшае ваеннае вучылішча радыёэлектронікі проціпаветранай абароны (камандная, тактычная, аўтаматызаваныя сістэмы кіравання), Ваенную камандную Чырванасцяжную акадэмію проціпаветранай абароны імя Маршала Савецкага Саюза Г. К. Жукава (камандна-штабная і аператыўна-тактычная войскаў проціпаветранай абароны), Акадэмію Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі (ваеннае і дзяржаўнае кіраванне).

Праходзіў вайсковую службу ў якасці камандзіра ўзвода, роты, батальёна, брыгады, начальніка аператыўнага ўпраўлення, займаў пасаду камандуючага войскамі Заходняга аператыўна-тактычнага камандавання ваенна-паветранымі сіламі і войскамі праціпаветранай абароны. З 2003 года з’яўляўся начальнікам галоўнага штаба — першым намеснікам камандуючага ваенна-паветранымі сіламі і войскамі праціпаветранай абароны Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь.

Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга і чацвёртага скліканняў.

З лістапада 2012 года працаваў дырэктарам завода дакладнай электрамеханікі[1].

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам «За службу Радзіме» III ступені, медалямі «За баявыя заслугі», «За бездакорную службу» І, II, III ступеняў, юбілейнымі медалямі, ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[2][3].

Зноскі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya