Завод дакладнай электрамеханікі
![]() РВУП «Заво́д дакла́днай электрамеха́нікі» («ЗДЭМ») — дзяржаўнае абароннае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў маі 2009 года ў вёсцы Станькава Дзяржынскага раёна (Мінская вобласць). Галаўная сядзіба размяшчаецца ў Мінску па вул. Кульман, д. 2/1[2]. На 2019 год прадпрыемства: 1) вырабляла электронныя трэнажоры для бранятанкавай тэхнікі, перанасных зенітна-ракетных комплексаў (ПЗРК), процітанкавых кіраваных ракет (ПТКР) і стралковай зброі; 2) распрацоўвала ўзбраенні і боепрыпасы, у тым ліку рэактыўнах сістэм залпавага агню (РСЗА) «Паланэз»; 3) утылізавала, мадэрнізавала і рамантавала ўзбраенне і ваенную тэхніку; 4) аказвала паслугі спадарожнікавай сувязі радыёстанцыям і тэлеканалам[3]. Вырабы і паслугіНа 2019 год УП «Завод дакладнай электрамеханікі» выпускаў:
Таксама завод мадэрнізаваў і рамантаваў:
Паслугі спадарожнікавай сувязі аказваліся праз спадарожнік «Белінтэрсат-1»[5]. АбсталяваннеНа 2019 год завод меў:
Гісторыя![]() 27 мая 2009 года ў вёсцы Станькава Дзяржынскага раёна (Мінская вобласць) заснавалі УП «Завод дакладнай электрамеханікі». 29 верасня 2010 года галоўны інжынер «ЗДЭМ» Андрэй Курылкін быў ўзнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі»[6]. Увосень 2012 года прадпрыемства заключыла кантракт на пастаўку ад Кітайскай прамысловай карпарацыі «Вялікая сцяна» (Пекін) Нацыянальнай сістэмы спадарожнікавай сувязі і вяшчання Рэспублікі Беларусь[7]. Экпартна-імпартны банк Кітая вылучыў пад кантракт пазыку. У ліпені 2013 года «ЗДЭМ» пачаў будаваць у Станькаве наземны комплекс кіравання (НКК) геастанцыянарным спадарожнікам[8]. За 2014 год УП «Завод дакладнай электрамеханікі» працягнула тэрмін службы 10 000 ракет[9]. 15 студзеня 2016 года з кітайскага касмадрома Січан (правінцыя Сычуань) у арбітальную пазіцыю 51,5° усходняй даўгаты запусцілі спадарожнік «Белінтэрсат-1», які забяспечыў пакрыццё Усходняга паўшар’я Зямлі[8]. У 2016 годзе «Завод дакладнай электрамеханікі» паставіў ва Узброеныя сілы Рэспублікі Беларусь першыя комплексы рэактыўнай сістэмы залпавага агню (РСЗА) «Паланэз» з далёкасцю стральбы да 200 кіламетраў, якія заступілі на баявое дзяжурства ў жніўні 2016 года[10]. 3 жніўня 2016 года два супрацоўнікі заводу — вядучы інжынер Ігар Данцоў і намеснік галоўнага канструктара Юрый Чорны — былі ўзнагароджаны ганаровымі граматамі Савета міністраў Рэспублікі Беларусь за значны ўклад у стварэнне і паспяховае выпрабаванне айчыннага ракетнага комплексу «Паланэз»[11]. 8 красавіка 2019 года кіраўнікі «ЗДЭМ» і расійскага УП «Касмічная сувязь» (Масква) Анатоль Ваньковіч і Юрый Прохараў падпісалі Пагадненне аб супрацы, што прадугледжвала перавод загрузкі з «Белінтэрсату-1» па заканчэнні тэрміна службы ў 2031 годзе на сумесны спадарожнік «Экспрэс-АМУ6» у арбітальнай пазіцыі 53° усходняй даўгаты, які бакі дамовіліся стварыць[12]. Міжнародныя санкцыіУ лістападзе 2022 года завод трапіў пад санкцыі Канады, у лютым 2024 года — пад санкцыі Вялікабрытаніі[13]. 27 сакавіка 2025 года завод трапіў у санкцыйны спіс Еўрапейскага саюза[14]. Дырэктары
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia