Анатоль Уладзіміравіч Астапенка
Анатоль Уладзіміравіч Астапенка (нар. 7 жніўня 1947, Мсцібава; псеўданімы: Антон Кулон) — беларускі навуковец, пісьменнік, палітык, публіцыст. БіяграфіяНавуковая дзейнасцьКандыдат фізіка-матэматычных навук. Галіна — квантавая тэорыя поля, фізіка элементарных часцінак. Тэма кандыдацкай дысертацыі «Ферміён-антыферміённае ўраўненне і спектр мас мезонаў» (1986). У 1999 г. было прысвоена званне дацэнта па спецыяльнасці «Інфарматыка, кіраванне і вылічальная тэхніка». Палітолаг. Галіна — палітычныя партыі, ідэалогіі, нацыянальная ідэя. Друкаваўся ў незалежных выданнях, у часопісах «Веснік БДУ», «Весці АН РБ», дзяржаўных энцыклапедыях. Выдаў манаграфію «Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце» (2003). Доктар навук МАІТ у галіне інфармацыйных тэхналогій (паліталогія). Тэма доктарскай дысертацыі: «Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце» (2003). Гісторык. Галіна — гісторыя Беларусі, этналогія. У галіне этналогіі, па тэматыцы прысвечанай этнагенезу беларусаў надрукаваны шэраг артыкулаў у беларускіх выданнях, а таксама ва ўкраінскім навуковым часопісе «Етнічна історія народів Європи». Выдадзены манаграфіі «Роль этнических факторов и модерных процессов в формировании белорусской нации» (2020), «Беларусы: ад этнасу да нацыі» (2022). У 2021 г. абараніў дысертацыю на ступень доктара гістарычных навук па спецыяльнасці «этналогія» 07.00.05. Назва: «Этнічныя фактары ў працэсах фармавання беларускага народу і нацыі». Аўтар больш за 200 навуковых, навукова-папулярных і метадычных артыкулаў і кніг, а таксама вучэбна-метадычнага комплексу «Правовая информатика», 2005, манаграфіі «Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце», выд. Мн. «Беларускі кнігазбор», 2004. У 2010 г. у Санкт-Пецербургу ў выдавецтве «Невский простор» выйшаў фундаментальны твор А. Астапенкі «Игде зродилися и ускормлены суть побозе. Дослед беларускага нацыяналізму» (734 стар.). Палітычная дзейнасцьУ 1990—1994 гадах сустаршыня Нацыянальна-дэмакратычнай партыі Беларусі, заснавальнік і старшыня Беларускай нацыянальнай партыі (1994—1999). Напісаў праграму БНП, дзе ўпершыню нацыяналізм быў адкрыта абвешчаны базавай праграмнай каштоўнасцю, а сфармуляваныя прынцыпы БНП з’явіліся выразам хрысціянска-дэмакратычнай ідэалогіі ва ўмовах Беларусі. З 1998 г. — намеснік старшыні Цэнтральнай Рады партыі БСДГ. Літаратурная дзейнасцьДрукаваўся ў «ЛІМе», «Маладосці», «Дзеяслове», «ARCHE» і інш. Выдаў кнігу «Паслухайце нацыяналіста» (2000). У 2012 годзе пад псеўданімам Антон Кулон выйшла яго кніга «Сіняя кніга беларускага алкаголіка». Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2006 года. Аўтар мноства публіцыстычных артыкулаў і нарысаў, публіцыстычных кніг: «Хрысціянства і нацыянальная ідэя», Мн. 1998, «Паслухайце нацыяналіста», выд.: Vilnius, «Rastios Draugija», 2000, «Игде зродилися и ускормлены суть по Бозе», выд. Санкт-Петербург, «Невский простор», 2010. У 2014—2017 гадах у серыі 100 выдатных дзеячаў выйшлі эсэ А. Астапенкі «Мікола Ермаловіч: Той хто вярнуў нам гісторыю». «Мікалай Крукоўскі: Бляск і трагедыя філосафа», «Міхась Стральцоў: Гросмайстар беларускага слова», «Ларыса Геніюш: Сумленне і гонар нацыі», «Уладзімір Конан: Творца беларускай нацыянальнай ідэі». У 2012 годзе пад псеўданімам Антон Кулон у выдавецтве «Логвінаў» выйшла яго кніга «Сіняя кніга беларускага алкаголіка», напісаная ў жанры non fiction. У 2013 г. на рускай мове выйшла «Синяя книга белорусского алкоголика». У 2017 г. у выдавецтве «Логвінаў» выйшла кніга прозы А.Астапенкі «Між светам тым і гэтым», у якой аўтар выступае і ў жанры фантастыкі (першае фантастычнае апавяданне «Нэйсі» было надрукавана ў часопісе «Дзеяслоў» у 2016 г.). Бібліяграфія
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia