Анатоль Уладзіміравіч Мяцельскі
Анатоль Уладзіміравіч Мяцельскі (н. 22 кастрычніка 1950, Урэчча, Любанскі раён, Мінская вобласць) — беларускі матэматык, доктар фізіка-матэматычных навук (1998, Метад прасторы станаў у тэорыі кіравання сістэмамі функцыянальна-дыферэнцыяльных раўнанняў). БіяграфіяСкончыў БДУ (1972). Працуе ў БДПА. Навуковыя працы па якаснай тэорыі аптымальных працэсаў. Вынайшаў новыя крытэрыі фінітнасці развязкаў лінейных аўтаномных функцыянальна-дыферэнцыяльных раўнанняў і з іх дапамогай даследаваў шэраг задач тэорыі кіравання. ДзейнасцьВядзе вялікую навуковую і метадычную работу, з'яўляецца кіраўніком рэспубліканскіх навуковых тэм, што выконваюцца сумесна з ГрДУ, аўтарам шматлікіх вучэбных дапаможнікаў, мае вялікую колькасць публікацый у такіх часопісах, як «Успехи математических наук», «Дифференциальные уравнения», «Автоматика и телемеханика», «Известия РАН. Теория и системы уравнений». Бібліяграфія
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia