Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Слуцкага раёнаСлуцкай акругіБССР. Цэнтр — вёска Урэчча (з 15 ліпеня 1935 года — мястэчка, з 27 верасня 1938 года — гарадскі пасёлак). З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Слуцкім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Слуцкім Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Слуцкім раёне Мінскай вобласці. 23 чэрвеня 1940 года гарадскі пасёлак Урэчча выдзелены са складу Урэцкага сельсавета, які быў перайменаваны ў Тэльманаўскі з пераносам цэнтра ў вёску Паўстынь[1].
16 ліпеня 1954 года ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Урэцкага пассавета перададзены населеныя пункты скасаванага Тэльманаўскага сельсавета[2]. 25 снежня 1962 года падчас узбуйнення раёнаў гарадскі пасёлак Урэчча з падпарадкаванай пассавету вёскай Крупенікі перададзены са складу Слуцкага раёна ў Любанскі раён[3], а 27 снежня 1962 года вёскі Заграддзе, Кублішча, Мерашыно, Паўстынь і Рабак, якія знаходзіліся ў адміністрацыйным падпарадкаванні Урэцкага пассавета, пералічаны ў склад Казловіцкага сельсавета Слуцкага раёна[4]. 27 лістапада 1989 года ў склад пассавета з Дарасінскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (вёскі Няжараўка, Хацінава і Чапаева)[5]. 29 верасня 2006 года Урэцкі пассавет рэарганізаваны ва Урэцкі сельсавет, да якога далучана тэрыторыя скасаванага Дарасінскага сельсавета з вёскамі Дарасіно, Замошша, Ляскі і пасёлкам Радуга[6].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (8 населеных пунктаў, без Урэчча) — 810 чалавек[7], з іх 92,8 % — беларусы, 4,6 % — рускія, 1,5 % — украінцы[8]; паводле перапісу 2019 года (9 населеных пунктаў) — 3200 чалавек[9].
Зноскі
↑Указ Президиума Верховного Совета БССР от 23 июня 1940 г. О выделении городского поселка Уречье из состава Уречского сельского Совета, Слуцкого района, Минской области, и переименовании Уречского сельсовета в Тельмановский сельсовет, с перенесением центра сельсовета в дер. Повстынь // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347с.
↑Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347с.
↑Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 снежня 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 9 (1009).
↑Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 27 лістапада 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1990, № 23 (2009).
Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.