Анатоль Фёдаравіч Скамарошчанка
Анатоль Фёдаравіч Скамарошчанка (18 сакавіка 1954, Гродна, Беларусь — 1 кастрычніка 2019, Гродна, Беларусь) — беларускі мастак, дызайнер інтэр’ераў і мэблі. БіяграфіяУ 1970—1974 гадах вучыўся ў Мінскім мастацкім вучылішчы імя Глебава, у 1976—1981 гадах вучыўся ў Беларускай акадэміі мастацтваў на аддзяленні дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва па спецыяльнасці «Кераміка». З 1982 года жыў і працаваў у Гродне. Працаваў у мастацка-вытворчых майстэрнях у Гродне, аформіў басейн у адным з дзіцячых садоў горада і комплекс для адпачынку ВА «Азот»; керамічны рэльеф яго працы ўпрыгожвае хол ЖРЭУ Кастрычніцкага раёна г. Гродна. Ён таксама выканаў серыю рэльефаў інтэр’ера кафэ «Верас». Член Саюза дызайнераў Беларусі з 1997 года. Удзельнічаў у мастацкіх выстаўках у Мінску, Гродне, Брэсце, Лідзе, Беластоку. Тры персанальныя выстаўкі ў г. Гродна. Памёр 1 кастрычніка 2019 года. Развітанне адбылося 2-3 кастрычніка ў Пахавальнай зале на пр. Касманаўтаў у Гродне. 3 кастрычніка прайшла служба пройдзе ў Царкве Усіх Святых[1]. Пахаваны на гродзенскіх могілках «Сакрэт». Працы знаходзяцца ў прыватных калекцыях у Беларусі, Расіі, Польшчы, Германіі, ЗША. Сям’яУ шлюбе з мастачкай і мастацтвазнаўцам Нінай Чурабай, малодшай дачкой мастака Мікалая Чурабы[2], меў сына Уладзіміра (нар. 1982), графіка, дызайнера, мастака і фатографа, і дачку Марыяну (нар. 1987), дызайнера. Уладзімір у шлюбе з Кацярынай Таберкай мае дачку Дарыя і сына Даніла[3]. ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia