Ангеліна Пятроўна Бельцюкова
Ангеліна Пятроўна Бельцюкова (нар. 10 снежня 1924, г. Кіраў, РСФСР) — беларускі мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. БіяграфіяНарадзілася ў 10 снежня 1924 года ў г. Кіраве (Расія). Скончыла ў 1949 годзе Маскоўскі тэкстыльны інстытут. Удзельніца мастацкіх выставак з 1957 года. Выкладала ў Львоўскім інстытуце прыкладнога і дэкаратыўнага мастацтва, у 1964—1979 гадах у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце. Жыве ў Мінску[2]. Член Беларускага саюза мастакоў з 1972 года[2]. ТворчасцьПрацуе ў галіне мастацкага афармлення тканін, распрацоўвае эскізы дэкаратыўных і манументальных габеленаў. Сярод работ: ворсавы дыван «Скалярыі» (1967), габелены «Спадчына» (1979) і «Айчына», габелен-заслона для тэатра музычнай камедыі Беларусі (абодва 1980, усе з А. М. Кішчанкам); «Ружы» (1987), «Світанне» (1988), «Летні дзень» (1989), трыпціх «Абпаленая Белая Русь» (1993) і інш[2]. Творы мастачкі знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах Беларускага саюза мастакоў, Міністэрства культуры Расіі[2]. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia