Анджэла Паломба
Анджэ́ла Пало́мба (італ.: Angelo Palombo; нар. 25 верасня 1981, Ферэнціна, Італія) — італьянскі футбаліст, паўабаронца. Выступаў за нацыянальную зборную Італіі (2006—2011). На клубным узроўні вядомы па выступам за «Сампдорыю», дзе доўгічас быў капітанам. Кар’ераРаннія гадыМоладзевыя гады правёў у «Фіярэнціне», за якую дэбютаваў 10 лютага 2002 года супраць клуба «Венецыя». Аднак клуб у хуткім часе вылецеў з элітнага дывізіёна і збанкруціўся. «Сампдорыя»Ён пераехаў у «Сампдорыю», клуб Серыі B, на правах свабоднага агента ў 2002 годзе падчас летняга трансфернага акна. У першы сезон клуб здолеў прабрацца ў эліту, а Анджэла зарэкамендаваў сябе як неад'емная частка каманды. 21 студзеня 2012 года Анджэла быў перададзены «Інтэрнацыянале» ў паўгадавую арэнду з правам наступнага набыцця іграка. Аднак, правёў за міланскі клуб толькі тры матчы і улетку 2012 года вярнуўся ў «Сампдорыю». У ліпені 2017 года абвясціў аб завяршэнні гульнявой кар’еры і стаў увайшоў у трэнерскі штаб «Сампдорыі»[3]. Зборная16 жніўня 2006 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай, выйшаўшы на замену ў матчы супраць зборнай Харватыі. Першым міжнародным турнірам, на які Анджэла паехаў у складзе асноўнай каманды «скуадры адзуры», стаў Кубак канфедэрацый 2009 года ў ПАР. Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia