Джорджа К’еліні
Джорджа К’еліні (італ.: Giorgio Chiellini; нар. 14 жніўня 1984, Піза, Італія) — італьянскі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Італіі (2004—2022). Вядомы па шматгадовым выступам за «Ювентус». Джорджа пачаў сваю кар’еру ў якасці левага абаронцы, але зрабіў сабе імя жорсткага цэнтральнага абаронцы са схільнасцю да выканання стандартаў. Клубная кар’ера«Ліворна»З’яўляецца выхаванцам клуба «Ліворна». У асноўнай камандзе клуба гуляў на працягу чатырох сезонаў — два сезоны ў Серыі C1 і два ў Серыі B. «Фіярэнціна»Улетку 2004 года ён перайшоў у склад «Ювентуса» за 6,5 мільёнаў еўра. «Ювэ» прадаў 50 % правоў на іграка «Фіярэнціне» за 3,5 мільёна еўра, і ў «Фіярэнціне» ён адгуляў увесь сезон 2004/05, пасля чаго быў выкуплены «Ювентусам» за 4,3 мільёны еўра. «Ювентус»12 кастрычніка 2006 года К’еліні падоўжыў кантракт з «Ювентусам» да 2011 года, а ў чэрвені 2008 года — да 2013 года. 23 лістапада 2010 года К’еліні падоўжыў кантракт з «Ювентусам» да 2015 года з заробнай платай у 3,5 млн еўра за сезон[4]. У 2018 годзе стаў капітанам турынскай каманды пасля сыходу Джанлуіджы Буфона. У жніўні 2021 года чарговы раз падоўжыў пагадненне з клубам да 2023 года, аднак у 2022 годзе, пасля паражэння ў фінале Кубка Італіі, заявіў аб тым, што пакідае «Ювентус». «Лос-Анджэлес»У чэрвені 2022 года падпісаў кантракт на 1,5 гады з амерыканскім клубам «Лос-Анджэлес»[5]. У студзені 2024 года пасля завяршэння кар’еры стаў трэнерам у структуры клуба[6]. Міжнародная кар’ераДжорджа дэбютаваў у італьянскай зборнай у лістападзе 2004 года ў матчы супраць зборнай Фінляндыі і з тых часоў рэгулярна выхадзіў на поле ў складзе нацыянальнай каманды. У красавіку 2022 года заявіў аб сыходзе са зборнай пасля Фіналісімы супраць Аргенціны, якая адбылася 1 чэрвеня ў Лондане і скончылася паражэннем італьянцаў з лікам 0:3. ДасягненніКлубныя«Ювентус»:
«Лос-Анджэлес»:
МіжнародныяІталія:
Крыніцы
Спасылкі
Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'. |
Portal di Ensiklopedia Dunia