Клаўдзіа Маркізіа
Кла́ўдзіа Маркі́зіа (італ.: Claudio Marchisio; нар. 19 студзеня 1986, Турын, Італія) — італьянскі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Італіі (2009—2017). Выхаванец школы «Ювентуса», у якім правёў 25 гадоў сваёй футбольнай кар’еры. Кар’ера«Ювентус»У акадэміі Маркізіа доўгі час гуляў на пазіцыі другога нападніка, асацыюючы сябе са сваім кумірам Алесандра Дэль П’ера, але ва ўзросце 16 гадоў быў пераведзены ў паўабарону. У сезоне 2005/06 паводле рашэння Фабіа Капэла ён быў пераведзены ў галоўную каманду і трэніраваўся разам з асновай. У матчы супраць «Кальяры» ён трапіў у заяўку, але на поле гэтак і не выйшаў. Пазней у тым сезоне, ён вярнуўся ў прымаверу «Ювентуса», стаў яе капітанам і дапамог ёй выйграць чэмпіянат, упершыню за 12 гадоў. Пасля відавочнага прагрэсу ў гульні ў сезоне 2008/09, Маркізіа сталі часцяком параўноўваць з легендай «Ювентуса» і зборнай Італіі мінулых гадоў, Марка Тардэлі. Спецыялісты адзначалі яго жорсткі стыль і добрае чытанне гульні. Маркізіа любіць гуляць на пазіцыі цэнтральнага паўабаронцы, але ў стане гуляць на любой пазіцыі ў паўабароне. У жніўні 2018 года, пасля 25 гадоў у клубе, пакінуў «Ювентус», разарваўшы кантракт па пагадненні бакоў[6]. «Зеніт»У верасні 2018 года ў якасці свабоднага агента падпісаў двухгадовы кантракт з санкт-пецярбургскім «Зенітам»[7]. З-за траўмы не выхадзіў на поле з лютага 2019 года. У ліпені 2019 года дамовіўся з «Зенітам» аб датэрміновым спыненні кантракта. У кастрычніку 2019 года абвясціў аб завяршэнні прафесійнай кар’еры[8]. Нацыянальная зборная12 жніўня 2009 года Маркізіа дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Італіі ў матчы супраць зборнай Швейцарыі, які скончыўся нулявой нічыёй. ДасягненніКлубныя
Міжнародныя
Асабістае жыццёУ чэрвені 2008 года Маркізіа ажаніўся з сваёй даўняй сяброўкай Рабертай, а ў жніўні 2009 года ў іх нарадзіўся сын Давідэ, у сакавіку 2012 года — другі сын Леанарда. Паводле іроніі лёсу, яго жонка з дзяцінства была аматарам заклятых супернікаў «б’янканеры» — «Тарына», бо яе бацька ў свой час навучаўся ў акадэміі гэтага клуба. Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia