Андрыс Бэрзіньш
Андрыс Бэрзіньш (лат.: Andris Bērziņš; 10 снежня 1944, Нітаўрэ, Латвійская ССР, СССР) — латвійскі дзяржаўны і палітычны дзеяч. Прэзідэнт Латвіі (з 8 ліпеня 2011 года). Прадпрымальнік. Мільянер. Кар’ера ў савецкі перыядЗ 1970 года — інжынер, пасля — дырэктар прадпрыемства «Электрон». Быў членам КПСС. З 1988 года — намеснік Міністра бытавых паслуг Латвійскай ССР. Узначальваў Савет народных дэпутатаў і выканкам Валміерскага раёна. У 1990 годзе быў абраны ў Вярхоўны савет Латвіі, працаваў у фракцыі Народнага фронту Латвіі. 4 мая 1990 года галасаваў за аднаўленне незалежнасці. Кар’ера ў незалежнай ЛатвііУ 1993 годзе ўзначаліў фонд прыватызацыі пры Банку Латвіі. У 1993—2004 гадах — прэзідэнт АТ Latvijas Unibanka. Са снежня 2006 года па красавік 2009 года — старшыня савета Latvenergo. У 2006—2010 гадах на грамадскіх пачатках працаваў прэзідэнтам Гандлёва-прамысловай палаты. Працаваў дарадчыкам прэзідэнта Skandinaviska Enskilda Bank, AS Unibanka Пасля сыходу на пенсію Бэрзіньш вярнуўся ў актыўную палітыку. У 2005 годзе ён стаў кандыдатам у дэпутаты думы Рыгі ад Саюза зялёных і сялян (СЗК). З 2 лістапада 2010 года — дэпутат 10-га Сейма Латвіі і член фракцыі СЗК. З 4 лістапада 2010 года — сябра, а з 8 лістапада — старшыня камітэта па эканамічнай, сельскагаспадарчай, экалагічнай і рэгіянальнай палітыцы Сейма. З 4 лістапада 2010 года — член Камісіі па запытах Сейма. З 17 сакавіка 2011 года па 25 мая 2011 года — член Парламенцкай камісіі па расследаванні ў сувязі з меркаванай незаконнай дзейнасцю па паглынанні і рэструктурызацыі АТ Parex Bank. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia