Андрэа дэль Верок’я
![]() Андрэа дэль Верок’я (італ.: Andrea del Verrocchio, сапраўднае імя італ.: Andrea di Michele Cioni — Андрэа ды Мікеле Чоні; 1435 ці 1436, Фларэнцыя — 7 кастрычніка 1488) — італьянскі скульптар, жывапісец і ювелір ранняга Адраджэння. БіяграфіяВучыўся ў ювеліра Верок’я, імя якога ўзяў сабе. Зазнаў уплыў Дэзідэрыа да Сетыньяна і А. Палаёла . Майстэрня Верок’я ў Фларэнцыі была цэнтрам мастацкага жыцця. У эпоху Ранняга Адраджэння мастакі працавалі амаль выключна па заказах. Вось чаму ў гэты час і была гэтакай вялікай роля мецэнатаў. Гэтая практыка асабліва распаўсюдзілася ў Фларэнцыі XV стагоддзя, дзе мастацкія майстэрні ажыццяўлялі любыя пажаданні заступнікаў (вытворчасць посуду, архітэктурныя праекты і многае іншае). Вучань, які жадаў стаць мастаком, спачатку паступаў чаляднікам да майстра і толькі пасля шасці гадоў навучання мог заснаваць ўласную майстэрню. Андрэа дэль Верок’я спецыялізаваўся на скульптуры, але часам звяртаўся і да жывапісу. З яго майстэрні выйшлі Леанарда да Вінчы, П. Перуджына і Сандра Бацічэлі. Верок’я славіўся непераўзыдзеным дэкаратарам і рэжысёрам прыдворных святкаванняў. Гэтыя практычныя навыкі, успрынятыя ад настаўніка, спатрэбіліся Леанарда ў будучыні. У 1482 годзе Верок’я з’ехаў у Венецыю для працы над коннай статуяй кандацьера Барталамеа Калеоне. Мастак памёр там у 1488 годзе, не завяршыўшы распачатую статую . ТворчасцьВыканаў шэраг твораў на заказ сям’і Медычы (надмагілле Джавані і П’ера Медычы , 1472; статуя «Давід », 1473—1475; «Дама з кветкамі », бюст Джуліяна Медычы, абедзве каля 1475), якія вылучаюцца арыстакратычнай вытанчанасцю, крохкай гармоніяй ліній і аб’ёмаў. Аўтар кампазіцыі «Нявер’е Фамы» (1476—1483) на фасадзе будынка Арсанмікеле ў Фларэнцыі, помніка кандацьеру Барталамеа Калеоне (1479—1483) у Венецыі. Жывапіс Верок’я вызначаецца дакладнасцю малюнка, дасканалай мадэліроўкай формаў, панарамнасцю пейзнажных фонаў («Мадонна», каля 1470; «Хрышчэнне », пасля 1470, у сааўтарстве з Леанарда да Вінчы). Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia