Андрэй Алегавіч Вараб’ёў
Андрэй Алегавіч Вараб’ёў (нар. 1969, г. Магілёў) — беларускі скульптар. БіяграфіяУ 1988 г. скончыў Мінскае мастацкае вучылішча, у 1996 — Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў. Удзельнік рэспубліканскіх і міжнародных выставак і пленэраў з 1995 года[1]. Член Беларускага саюза мастакоў з 2003 года[1]. ТворчасцьПрацуе ў галіне станковай і манументальнай скульптуры[1]. Аўтар скульптур «Агурок» у Шклове, «Гімнастка» ў Магілёве, «Студэнтка і студэнт» у Горках і «Лёва» ў Магілёве, шматлікіх станковых канцэптуальных серый. Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (Мінск), Мастацкім музеі імя П. Масленікава (Магілёў), у прыватных калекцыях Беларусі і за яе межамі[1]. УзнагародыЛаўрэат 2-га Беларускага біенале жывапісу, графікі і скульптуры ў намінацыі «Скульптура» (2010)[1]. ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia