Андрэй Апанасавіч Мельнік
Андрэй Апанасавіч Мельнік (12 снежня 1890, Воля Якубова, Цыслейтанія — 1 лістапада 1964, Камуна Клерво, акруга Дзікірх) — палкоўнік арміі УНР, ваенны і палітычны дзеяч, адзін з найбліжэйшых супрацоўнікаў Яўгена Канавальца. Арганізатар фарміраванняў Сечавых Стральцоў у Кіеве, адзін з арганізатараў УВА. БіяграфіяНарадзіўся 12 снежня 1890 года ў в. Воля Якубова Драгабыцкага павета Аўстра-Венгрыі (цяпер — Львоўская вобласць Украіны). З 1938 года — кіраўнік штабу АУН (укр.: Проводу ОУН). У 1940 годзе ў АУН адбыўся раскол на АУН Сцяпана Бандэры і АУН Андрэя Мельніка. Частка Мельніка выступала за больш шчыльнае супрацоўніцтва з немцамі. Напрыклад, дывізія СС «Галічына» — праект «мельнікаўцаў», а не «бандэраўцаў». Паміж «бандэраўцамі» і «мельнікаўцамі» ішла канфрантацыя[1]. Мельнік быў вязнем нямецкіх канцлагераў. З 1945 года — у эміграцыі. Памёр 1 лістапада 1964 года ў Клерво (Люксембург). Пахаваны ў г. Люксембург. Крыніцы |
Portal di Ensiklopedia Dunia