Украінская Народная Рэспубліка
Украінская Народная Рэспубліка скарочана УНР (укр.: Українська Народна Республіка, у тагачасным правапісе — Українська Народня Республіка) — палітычнае ўтварэнне пачатка XX ст. на тэрыторыі сучаснай Украіны, абвешчана 7(20) лістапада 1917 года ў Кіеве Украінскай цэнтральнай радай (УЦР) як украінская нацыянальная дзяржава ў складзе федэратыўнай Расіі, з 9(22) студзеня 1918 — незалежная дзяржава. 29 красавіка 1918 года генерал Павел Скарападскі пры падтрымцы германскіх войск скінуў УЦР і ліквідаваў УНР, замест якой абвешчана Украінская дзяржава (Гетманшчына). У снежні 1918 года УНР адноўлена Украінскай дырэкторыяй. У 1918—1920 гадах УНР знаходзілася ў процістаянні з РСФСР, Украінскай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікай (УССР) і белагвардзейскім урадам генерала Антона Дзянікіна, была ў саюзе з краінамі аўстра-германскага ваеннага блоку і Польшчай. У студзені-лістападзе 1919 года існавала Саборная Украіна — аб’яднанне УНР і Заходне-Украінскай Народнай Рэспублікі (створана ў лістападзе 1918 года ў Галіцыі). Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года большасць украінскіх этнічных земляў увайшла ў склад УССР і Польшчы. Урад УНР да 1965 года існаваў у эміграцыі пад кіраўніцтвам С. Пятлюры (да 1926), потым А. Лявіцкага і С. Вятвіцкага. Гл. таксамаСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia