Андрэй Капітонавіч Красін
Андрэ́й Капіто́навіч Кра́сін (руск.: Андрей Капитонович Красин; 12 мая 1911, Томск, Расійская імперыя — 12 сакавіка 1981, Мінск, СССР) — беларускі савецкі фізік. Доктар фізіка-матэматычных навук (1955), прафесар (1957). Акадэмік АН БССР (1960). Дырэктар Фізіка-энергетычнага інстытута (1956—1959), дырэктар Інстытута энергетыкі АН БССР (1965—1977). Лаўрэат Ленінскай прэміі (1957). БіяграфіяНарадзіўся 12 мая 1911 года ў Томску. Маці — Надзея Аляксандраўна — вядомы ў Томску педагог, выкладала ў Марынскай жаночай гімназыі, Томскім політэхнічным універсітэце. Пасля сканчэння фізіка-матэматычнага факультэта Томскага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1934—1940 гадах працаваў у Сібірскім фізіка-тэхнічным інстытуце і адначасова выкладаў у Томскім універсітэце (асістэнт, старшы выкладчык, дацэнт). Удзельнік Другой сусветнай вайны. У 1945 годзе працаваў у лабараторыі Ігара Курчатава. З 1946 да 1961 года працаваў у Фізіка-энергетычным інстытуце ў Обнінску, у 1956—1959 гадах быў яго дырэктарам. 9 мая 1954 года разам з Барысам Дубоўскім пад кіраўніцтвам Ігара Курчатава запусціў Обнінскую АЭС, у гэты дзень рэактар упершыню дасягнуў крытычнага стану. Ад Курчацкага інстытута быў Міхал Мінашын[1]. У 1961 годзе пераехаў да Мінска, дзе да 1965 года ўзначальваў аддзел атамнай энергетыкі Інстытута энергетыкі АН БССР, у 1965—1977 гадах быў дырэктарам гэтага інстытута. Адначасова ў 1962—1969 гадах быў акадэміам-сакратаром Аддзелу фізіка-тэхнічных навук АН БССР. У 1969—1980 гадах — член Прэзідыуму АН БССР. З 1977 года — загадчык лабараторыі вадароднай энергетыкі Інстытута цепла- і масаабмену імя А. В. Лыкава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. ![]() Памёр у Мінску, пахаваны на Усходніх могілках. Навуковая дзейнасцьУ 1957 годзе быў узнагароджаны ў складзе групы навукоўцаў Фізіка-энергетычнага інстытута Ленінскай прэміяй за ўдзел у стварэнні першай у свеце Обнінскуй АЭС. Удзельнічаў як навуковы кіраўнік у распрацоўцы рухомай атамнай электрастанцыі ТЭС-3 і ў распрацоўцы рэактараў з ядзерным перагрэвам для пары для Белаярскай АЭС. Кіраваў распрацоўкай навукова-тэхнічных рэчэваў выкарыстання дысананіруючых газаў — прынцыпова навых цепланосьбітаў у ядзернай энергетыцы. Стварыў новы навуковы кірунак — выкарыстанне ядзрных выпраменьванняў для ажыццяўлення радыяцыйна-хімічных працэсаў і радыяцыйнай мадыфікацыі матэрыялаў. КрытыкаГурый Марчук (руск.: Гурий Марчук), які займаўся ў Фізіка-энергетычным інстытуце лікавымі метадамі разліку атамных рэактараў, дзейнасць Красіна на пасце дырэктара інстытута і яго наступную працу па цеплавым АЭС ацэньваў негатыўна:
Узнагароды
ПамяцьІмем Красіна названа вуліца ў Мінску. Бібліяграфія
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia