Андрэй Ляшчынскі (1559—1606)
Андрэй Ляшчынскі (польск.: Andrzej Leszczyński; каля 1559 — 24 ліпеня 1606) — польскі дзяржаўны дзеяч. БіяграфіяПаходзіў са шляхецкага роду Ляшчынскіх герба «Вянява». Нарадзіўся ў сям’і Рафала[3] і Барбары з Вольскіх. На заключным этапе Інфлянцкай вайны 1558—1582 гадоў на чале ўласнага атрада ваяваў пад камандаваннем Стафана Баторыя супраць маскоўскіх войск. Ваявода брэсцка-куяўскі з 1591 года. У менскага ваяводы Яна Паца набыў маёнтак Далобры ў Берасцейскім ваяводстве, там жа меў Уладаву[3]. Належаў да чэшскіх братоў. Удзельнічаў у пратэстанцка-праваслаўным Віленскім з’ездзе ў 1599 годзе[3]. Сям’яЛяшчынскі быў жанаты тройчы — з Ганнай з Фірлеяў, з князёўнай Феадорай з Сангушкаў і Соф’яй з Апалінскіх. У першым шлюбе нарадзіліся Рафал, Катажына і Барбара; у трэцім — Ян, Пшэцлаў і Вацлаў. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia