Берасцейскае ваяводства
Берасцейскае ваяводства, Брэст-Літоўскае[1], Брэсцкае (1566—1795) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Вялікага Княства Літоўскага. Цэнтр — горад Берасце. ГісторыяВылучылася з Троцкага ваяводства (1566). Падзялялася на два паветы: Берасцейскі, куды ўвайшлі тэрыторыі былых Камянецкага і Кобрынскага паветаў, і Пінскі, у які ўвайшлі Тураў, Давыд-Гарадок, Дубровіцкае княства. Ваеннае ліхалецце прычыніла павету вялікае спусташэнне. Сойм ВКЛ 1661 г. так характарызаваў стан ваяводства: «У большай сваёй частцы ператворана ў папялішча і поўнасцю разбурана»[2]. Першы ваявода — Юрый Тышкевіч. З канца XVII ст., у адрозненне ад Брэст-Куяўскага ваяводства ў Польшчы, называлася Брэст-Літоўскім. У 1791 г. утвораны Кобрынскі і Пінска-Зарэчны (з цэнтрам у Плотніцы) паветы. У 1792 г. Пінска-Зарэчны павет перайменаваны ў Запінскі з цэнтрам у Століне. У 1793 г. у выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай Пінскі павет увайшоў у склад Расійскай імперыі і стаў паветам Мінскай губерні. У выніку трэцяга падзелу Берасцейскае ваяводства скасавана, большая яго частка ўвайшла ў Слонімскую губерню Расійскай імперыі, заходняя (забужская) частка Берасцейскага павета трапіла ў склад Аўстрыі. ЗноскіГл. таксамаСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia