Андрэй Марленавіч Каўхута
Андрэ́й Марле́навіч Каўху́та (нарадзіўся 25 лістапада 1960, Магілёў, БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь (2015—2017). Кандыдат геолага-мінералагічных навук (1992). Дацэнт (2003). БіяграфіяАндрэй Каўхута нарадзіўся 25 лістапада 1960 года ў Магілёве, у сям’і географа Марлена Каўхуты (1929—2007) і літаратуразнаўца Маргарыты Яфімавай (1927—2015). У 1983 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І.Леніна, у 2007 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. З 1983 года працаваў стажорам-даследчыкам у Інстытуце геалогіі і геаграфіі Акадэміі навук БССР, з 1985 па 1996 год — стажорам-даследчыкам, малодшым навуковым супрацоўнікам, навуковым супрацоўнікам Інстытута геалогіі, геахіміі і геафізікі Акадэміі навук Беларусі. З 1996 па 2004 год — старшы навуковы супрацоўнік, вучоны сакратар Інстытута геалагічных навук Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У 2004 — 2010 гадах займаў пасаду намесніка дырэктара Дэпартамента па геалогіі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь. З 2010 па 2013 год узначальваў рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Беларускі навукова-даследчы геолагаразведачны інстытут». У 2013 — 2014 гадах быў першым намеснікам генеральнага дырэктара рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Навукова-вытворчы цэнтр па геалогіі», а затым дырэктарам рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Беларускі дзяржаўны геалагічны цэнтр». Да назначэння міністрам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя працаваў генеральным дырэктарам РУП «Навукова-вытворчы цэнтр па геалогіі». 25 чэрвеня 2015 годзе прызначаны міністрам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі[1]. 16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь[2], а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджаны на пасадзе міністра[3]. 14 верасня 2017 года быў вызвалены ад пасады міністра[4]. Навуковая дзейнасцьАсноўны напрамак навуковых даследаванняў: тэктоніка нафтагазаносных абласцей[5]. Аўтар больш за 100 навуковых прац, у тым ліку 7 манаграфій, 1 вынаходкі і 2 навучальных дапаможнікаў[6]. Тэма будучай доктарская дысертацыі — Асадачныя басейны Беларусі. Бібліяграфія
Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia