Андрэй Сяргеевіч Дзмітрыеў
Андрэй Сяргеевіч Дзмітрыеў (29 чэрвеня 1925, г. Ленінград, Расія — 13 красавіка 1989, Мінск) — беларускі фізіёлаг. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1974; чл.-кар. з 1972), доктар біялагічных навук (1970), прафесар (1971). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1978). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. БіяграфіяСкончыў Беларускі інстытут фізічнай культуры (1954). З 1957 года вучоны сакратар Інстытута фізіялогіі АН БССР, з 1960 года намеснік дырэктара па навуковай рабоце гэтага інстытута і адначасова з 1970 года загадчык лабараторыі. З 1973 года галоўны вучоны сакратар Прэзідыума АН БССР, у 1978—1987 гадах віцэ-прэзідэнт АН БССР, з 1987 года член Прэзідыума АН БССР. У 1980—1985 гадах дэпутат Вярхоўнага Савета БССР[1]. УзнагародыУзнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1976, 1985), «Знак Пашаны» (1967), Айчыннай вайны II ступені (1985), медалямі. Навуковая дзейнасцьНавуковыя працы прысвечаны пытанням гравітацыйнай біялогіі — ролі лабірынтных і экстралабірынтных афферэнтных сістэм і іх узаемадзеяння ў механізме ўплыву гіпергравітацыі на псіхічныя, анімальныя і вегетатыўныя функцыі. Адкрыў ланцуговы кальцавы механізм рухальнай нейрагуморальнай рэакцыі кішачніка, у якім прамежкавым звяном з’яўляюцца рэфлекторныя і гумаральныя зрухі, якія ўзнікаюць у органах і тканінах пры гравітацыйных уздзеяннях. Апублікаваў больш за 120 навуковых прац, у тым ліку манаграфію. Бібліяграфія
ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia