Андрэй Уладзіміравіч (каля 1390—1457?) — князь, адзін з найбуйнейшых праваслаўных магнатаў Вялікага Княства Літоўскага.
Біяграфія
Малодшы сын кіеўскага князя Уладзіміра Альгердавіча, брат Алелькі (Аляксандра) і Івана Бельскага. Пасля смерці бацькі Андрэй Уладзіміравіч, у адрозненне ад братоў удзельнага княства не атрымаў, а быў служылым князем, але займаў высокае становішча. Паходжанне забяспечвала яму месца ў гаспадарскай радзе. Ад вялікага князя літоўскага атрымаў уладанні ў розных краях ВКЛ, валодаў Лагойскам, Гайнай і Камянцом на поўнач ад Менска, Палонна ў Віцебскай зямлі, Славянскам і Магільна ў вярхоўях Нёмана, сялом Белым (на месцы цяперашняга Лепеля).
Сям’я
Жанаты быў з Марыяй Іванаўнай з «паноў Чарэйскіх»[5]. Сваіх дзяцей Глеба і Еўдакію перажыў.
Пасля смерці Андрэя Уладзіміравіча адна частка маёнткаў вярнулася да вял. князя, другая адышла ўнучцы — Фядоры Рагацінскай, жонцы кн. Івана Кобрынскага, трэцяя, сяло Белае (сучасны Лепель) — родзічам жонкі, панам Чарэйскім.
Зноскі
- ↑ а б Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 337–338.
- ↑ а б Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 337.
- ↑ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 169, 337–338, 670.
- ↑ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада — 2 — Смаленск: 2014. — С. 287. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4
- ↑ Маецца на ўвазе баярын Іван Чарэйскі і 5 яго сыноў, братоў Марыі. Місаіл — праваслаўны смаленскі епіскап, заснаваў у сваёй частцы Чарэйскага маёнтка, на возеры Галаўлі, манастыр у імя св. Троіцы, паводле тастаменту Місаіла права апекі над Чарэйскім манастыром атрымаў Багдан Сапега; Міхаіл Пструх — ахвяраваў у 1454 на карысць Чарэйскага манастыра св. Троіцы землі каля азёр Галаўля і Чарэя; Дашка — яго сыны (Іван, Васіль, Алехна і Сенька) каля 1475 падаравалі Чарэйскаму манастыру ўрочышча Клубінічы (зараз — вёска на поўначы Крупскага раёна). Адзін з сыноў Дашкі — Сенька Дашкавіч, меў сына Васька Сенькавіч (узг. да 1524); Сенька — меў дачку Марыю, жонку Фёдара Фёдаравіча Друцкага-Саколінскага; Мікіта — меў сына Ждана і ўнука Льва Жданавіча (узг. 1602).
Літаратура
 Андрэй Уладзіміравіч — продкі |
---|
|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|