Марыя Віцебская
Марыя або Ганна, у гістарыяграфічнай традыцыі Марыя Яраслаўна (да 1306 — 1346) — першая жонка вялікага князя літоўскага Альгерда, вялікая княгіня літоўская (1345—1346). ПаходжаннеІмаверна, паходзіла з роду віцебскіх князёў Васількавічаў, галіны Ізяславічаў Полацкіх. Пэўны яе радавод і нават імя бацькі невядомы. Князь Яраслаў Васілевіч, як бацька альгердавай жонкі, названы толькі ў дадатку да «Хронікі Быхаўца» — «Радаводзе віцебскіх князёў», які неверагодны і выводзіць іх ад вялікага князя ўладзімірскага Андрэя Яраславіча . ІмяПаводле Яна Длугаша, маці ўсіх сыноў Альгерда была цвярская княжна, яе імя ён не называе. Пазней Марцін Кромер паўтараў за Длугашам, але дадаў, што цвярскую княжну звалі Марыяй, разам з тым Кромер пісаў пра атрыманне Альгердам Віцебска праз шлюб. Потым Мацей Стрыйкоўскі даваў звесткі, што Альгерд меў дзвюх жонак — першую з Віцебска і другую з Цвяры. Крыніца звестак Кромера (часткова) і Стрыйкоўскага стала вядома толькі ў XIX ст. — «рускі» летапіс узору «Хронікі Быхаўца», упершыню апублікаванай Тэадорам Нарбутам. У «Хроніцы Быхаўца» віцебская княжна названа Ганнай[5], а збоку невядомай рукою папраўлена на Марыю. Няма пэўнасці — ці не зроблена праўка пад уплывам «Радаводу віцебскіх князёў», неверагоднага дадатку да хронікі. У «Хроніцы Быхаўца» храналогія шлюбаў Альгерда паблытаная — віцебская княжна ў ёй другая жонка, а не першая, што вядома з верагодных крыніц. Імя другой жонкі — цвярской княжны Ульяны — вядома з яе дарчай граматы адной з віцебскіх цэркваў[6]. Таксама блытаніны дадае і імя Ульяны ў інацтве — Марына. Даследчыкі адзначаюць, што познія крыніцы змешваюць імёны альгердавых жонак[7]. За імі, або побач, ідуць мясцовыя віцебскія паданні, паводле іх Ульяна вясной 1392 года прыняла схіму з імем Марыя, у некаторых варыянтах Марфа, у Свята-Духавым манастыры[8]. Аднак, на праўдзе Ульяна свае апошнія месяцы жыла ў Кіеве, дзе перад смерцю прыняла схіму і пахавана ў Кіева-Пячорскай лаўры. Такім чынам, зваць Марыяй віцебскую княжну, першую жонку Альгерда, прынята даволі ўмоўна. ДзеціІнфармацыя паводле Лявонція Вайтовіча[9].
У мастацтве
Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia