Андрэй Уладзіміравіч Гіро
Андрэй Уладзіміравіч Гіро (20 кастрычніка 1967, Мінск — 17 лістапада 2015) — беларускі дыпламат. БіяграфіяУ 1991 г. скончыў перакладчыцкі факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў па спецыяльнасці «нямецкая і англійская мовы». У 2003 г. скончыў Інстытут дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «знешняя палітыка і дыпламатыя». 1991—1993 — рэферэнт Беларускага таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі. 1993—1996 — трэці, другі сакратар Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. 1996—1999 — другі, першы сакратар Пасольства Рэспублікі Беларусь у Швейцарскай Канфедэрацыі, Часовы павераны ў справах Рэспублікі Беларусь у Швейцарскай Канфедэрацыі, Берн. 1999—2001 — кансультант Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. 2001—2005 — саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Аўстрыйскай Рэспубліцы, Вена. 2005—2007 — начальнік аддзела Заходняй Еўропы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. 2007—2008 — начальнік Консульскага ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. 2008—2009 — начальнік Галоўнага консульскага ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. 26.06.2009 прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Германія. 03.09.2009 уручыў Даверчыя граматы Федэральнаму прэзідэнту ФРГ Хорсту Кёлеру. Займаў пасаду начальніка галоўнага консульскага ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. 26 чэрвеня 2009 года быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Германія[1]. Памёр ва ўзросце 48 гадоў ад анкалагічнага захворвання. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia