Дзяніс Уладзіміравіч Сідарэнка
Дзяніс Уладзіміравіч Сідарэнка (10 сакавіка 1976, Мінск — 23 чэрвеня 2024[1][2] ці 24 чэрвеня 2024[3][4], Мінск) — беларускі дыпламат. БіяграфіяНарадзіўся 10 сакавіка 1976 года ў Мінску. У 1998 годзе скончыў з адзнакай факультэт міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Міжнародныя адносіны». Скончыў міжнародную праграму палітычных і сацыяльных навук Інстытута палітычных навук г. Парыжа (1996—1997 гг.). У 1998—2002 гадах быў супрацоўнікам упраўлення агульнаеўрапейскага супрацоўніцтва дэпартамента Еўропы МЗС Беларусі. У 2002—2005 гадах — намеснік кіраўніка Пастаяннай дэлегацыі Рэспублікі Беларусі ў АБСЕ ў Вене. У 2005—2009 гадах — начальнік аддзела АБСЕ і Савета Еўропы МЗС Беларусі. У 2009—2013 гадах — саветнік-пасланнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Аўстрыі — намеснік Пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры міжнародных арганізацыях у Вене. У 2013—2016 гадах — начальнік упраўлення агульнаеўрапейскага супрацоўніцтва МЗС Беларусі. Валодаў беларускай, рускай, англійскай, французскай і нямецкай мовамі. З 25 кастрычніка 2016 года[5][6] па 11 сакавіка 2024 года[7] — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Германія. Па вяртанні ў Беларусь новай пасады не атрымаў, стаў аб’ектам увагі Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь. Паводле крыніц выдання «Наша Ніва», Сідарэнка «не вылазіў з паліграфаў і допытаў»[8]. 24 чэрвеня 2024 года скончыў жыццё самагубствам, скокнуўшы са шматпавярховіка[8]. Пахаваны 26 чэрвеня 2024 года[9]. Пра гібель дыпламата Міністэрства замежных спраў Беларусі паведаміла толькі пасля таго, як яго пахавалі, не называючы пры гэтым прычыну смерці[10]. Сям’яБыў жанаты, меў дзвюх дочак[8]. Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia