Пётр Вікенцьевіч Садоўскі
Пётр Вікенцьевіч Садоўскі, вядомы як Пётра Садоўскі (нар. 2 лютага 1941) [2] — беларускі мовазнавец, палітык і дыпламат. Кандыдат філалагічных навук. БіяграфіяУ 1953—1959 гадах вучыўся ў Мінскім сувораўскім вучылішчы. Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў. Валодае нямецкай, англійскай, іспанскай і французскай мовамі. Быў членам Прэзідыума і старшынёй камісіі ў замежных справах Вярхоўнага Савета БССР і Рэспублікі Беларусь 12-га склікання[3]. У часы парламенцкай дзейнасці быў членам фракцыі Беларускага народнага фронта. 3 чэрвеня 1992 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Германія[4]; адстаўлены быў 28 кастрычніка 1994 года [5]. Пасля адстаўкі займаецца грамадскай і палітычнай дзейнасцю ў Беларусі. Да 2009 г. быў членам сойму Партыі БНФ[6]. Аўтар кнігі ўспамінаў «Мой шыбалет» (2008). Удзельнічаў у акцыях супраць інтэграцыі з Расіяй, якія адбываліся ў Мінску ў снежні 2019 года. Выканаў патрыятычнаю песню на словы Янкі Купалы «А ў бары-бары тры дарожанькі», якую ён спяваў, будучы дэпутатам Вярхоўнага Савета, на плошчы Незалежнасці 25 жніўня 1991 года. Цэнтральным судом Мінска ў рамках адміністрацыйнага працэсу быў прысуджаны да штрафу[7]. УзнагародыУзнагароджаны медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[8]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia