Андрэй Уладзіміравіч Мацук
Андрэй Уладзіміравіч Мацук (нар. 4 снежня 1978, Полацк) — беларускі гісторык, спецыяліст па Вялікім княстве Літоўскім XVIII ст. Доктар хабілітаваны ў галіне гісторыі (2021). БіяграфіяСкончыў у 2001 годзе гісторыка-філалагічны факультэт Полацкага дзяржаўнага універсітэта[2]. У 2004 годзе скончыў аспірантуру Інстытута гісторыі НАН Беларусі[2]. У 2005 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Барацьба магнацкіх груповак на беларускіх землях ВКЛ за палітычнае вяршэнства (1717—1763 гг.)»[2]. Пасля абароны дысертацыі працаваў у Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, у 2005—2006 гадах — малодшы навуковы супрацоўнік, 2006—2010 — навуковы супрацоўнік, 2010—2019 — старшы навуковы супрацоўнік, 2019—2020 — вядучы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі Беларусі Сярэдніх вякоў і пачатку Новага часу. Навуковая ступень доктара хабілітаванага нададзена рашэннем Навуковай рады Інстытута гісторыі імя Тадэвуша Мантэйфеля Польскай акадэміі навук у 2021 г. Ад лютага 2022 г. — навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Польскай акадэміі навук[3]. Палітычны пераслед24 верасня 2020 года схоплены паблізу ўласнага дома ў сувязі з удзелам у акцыях пратэсту супраць вынікаў выбараў прэзідэнта у Беларусі 9 жніўня 2020 года, абвінавачаны ў парушэнні ч.1 арт.23.34 КоАП Рэспублікі Беларусь і быў пакараны судом 13 соднямі адміністрацыйнага арышту[4]. 23 лістапада ў эфір праграмы «Ідэя Х» на Еўрарадыё выйшаў запіс інтэрв’ю з ім Зміцера Лукашука і Максіма Гарунова[5]. 26 лістапада пасля масавага звальнення з Інстытута гісторыі НАНБ падпісаў ліст да адміністрацыі з асуджэннем рэпрэсій і адмовіўся ад прапановы працягнуць кантракт у знак салідарнасці з тымі, каму раней паведамілі пра непрацягненне працоўных адносін з 1 студзеня 2021 г.[6]. 11 снежня зноў быў затрыманы ва ўласным доме супрацоўнікамі Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь і адвезены ў Маскоўскае РУУС Мінска . 14 снежня суд Маскоўскага раёна Мінска (суддзя — Таццяна Матыль[7][8][9][10]) кіруючыся ч. 3 арт. 23.34 КоАП пакарала Мацука 15 соднямі адміністрацыйнага арышту за святкаванне 4 снежня з калегамі і суседзямі дня нараджэння ў двары дома, дзе стала пражывае[11][12][13][14][15]. Адвакат даводзіў, што доказную базу абвінавачвання нельга будаваць толькі на двух фотаздымках і пытаў: «Чаму мой кліент не мог адзначыць свой дзень нараджэння ў двары свайго дома з суседзямі і сябрамі?». На гэта суддзя Матыль прамовіла, звяртаючыся да Мацука: «Інтэрнэтам карыстаецеся? Пра палітычную сітуацыю ў краіне ведаеце? Пра тое, што дваровыя чаяванні — гэта форма пратэсту, у курсе?», задавала пытанні: «Які заклік нясе плакат з надпісам „Дзякуй гісторыкам“?», «Хто купляў торты?», «Ці доўга яны стаялі?», «Ці маглі прысутныя на іх глядзець?»[12]. Выйшаў на волю 26 снежня 2020 г.[16] Навуковая дзейнасцьУ сферу навуковых зацікаўленняў уваходзяць: унутрыпалітычнае становішча беларускіх зямель ВКЛ XVIII ст., асаблівасці будовы і функцыянавання парламенцкай сістэмы ВКЛ XVIII ст., заканамернасці і асаблівасці фарміравання і функцыянавання рэгіянальнай павятовай эліты ВКЛ у XVIII ст., гісторыя дзяржавы і права, прававой і палітычнай думкі ВКЛ XVIII ст., дзяржаўныя інстытуты ВКЛ XVIII ст. З 2004 г. з’яўляецца ўдзельнікам некалькіх міжнародных навукова-даследчых праектаў, якія былі рэалізаваны і рэалізуюцца пад кіраўніцтвам прафесара Генрыха Люлевіча (1950—2019) і прафесара Анджэя Рахубы. Сярод іх праекты выдання спісаў дэпутатаў Галоўнага Трыбунала ВКЛ, спісаў ураднікаў і саноўнікаў ВКЛ (Віленскае, Трокскае, Полацкае, Мсціслаўскае, Берасцейскае, Новагародскае (Навагрудскае) ваяводствы) (NPRH nr N N108 203536; NPRH nr 12H 11 0016 80; NPRH nr 11H 11 0036 80; NPRH nr 11H 18 0370 86), парламентарыяў ВКЛ на соймах Рэчы Паспалітай (NPRH nr 11H 18 0130 87), а таксама навуковы праект па выданні актаў новагародскага (навагрудскага) сойміка (NPRH nr 0057/NPRH2/H11/81/2012). Аўтар больш за 120 навуковых прац. Сям’яЖанаты. Мае дачку і сына. ПрацыМанаграфіі
Калектыўныя манаграфіі
Навукова-даведачныя выданні
Навуковыя зборнікі
Выбраныя навуковыя артыкулыУзнагароды і прэміі
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia