Андрэй Уладзіміравіч Унучак
Андрэй Уладзіміравіч Унучак або Андрусь Унучак (нар. 29 кастрычніка 1978, Яршэвічы, Мінская вобласць) — беларускі гісторык, драматург. Кандыдат гістарычных навук (2005). БіяграфіяНарадзіўся ў сям’і настаўнікаў у вёсцы Яршэвічы Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Скончыў школу з залатым медалём. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт у 2000 годзе з адзнакай. У 2005 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «„Наша ніва“ і беларускі нацыянальны рух (1906—1915 гг.)» (07.00.02 — Айчынная гісторыя; навуковы кіраўнік — д.г.н. М. С. Сташкевіч). З 2001 года працуе ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі, у 2001—2004 гадах — аспірант; 2004—2007 — малодшы навуковы супрацоўнік; 2007—2010 — навуковы супрацоўнік; 2011 — старшы навуковы супрацоўнік; 2011—2013 — загадчык сектара гістарыяграфіі і метадаў гістарычных даследаванняў; 2014—2015 — загадчык аддзела гісторыі беларускай дзяржаўнасці; 2016—2020 — загадчык аддзела гісторыі Беларусі Новага часу. Па сумяшчальніцтве выкладаў у БДУ і БНТУ. Падчас пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе падтрымаў сваіх калег, звольненых па палітычных матывах з Інстытута гісторыі НАН Беларусі і на знак салідарнасці падаў заяву на звальненне[2]. Навуковая дзейнасцьЗаймаецца пытаннямі беларускага нацыянальнага руху першай трэці ХХ ст., палітыкі ўладаў Расійскай імперыі на беларускіх землях у другой палове XIX ст. — пачатку XX ст., гісторыяй пратэстанцкай царквы Беларусі ў 1905—1939 гады. Даследуе біяграфіі беларускіх нацыянальных дзеячаў. Адзін з арганізатараў міжнародных навуковых канферэнцый: «Паўстанне 1863—1864 гг. у Польшчы, Беларусі, Літве і Украіне: гісторыя і памяць», «Беларусь, Нясвіжскі край і Эдвард Вайніловіч» (2016), «Евангельская Царква Беларусі: гісторыя і сучаснасць (да 500-годдзя Мікалая Радзівіла Чорнага)» (2017). Галоўны рэдактар зборніка «Лукаш Дзекуць-Малей і беларускія пераклады Бібліі» (2011)[3]. Апублікаваў каля 50 навуковых прац. Дысертацыя
Манаграфія
Калектыўныя манаграфіі
Пісьменніцкая дзейнасць
Па п’есе пастаўлены спектакль пад кіраўніцтвам рэжысёра і акцёра Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Паўла Харланчука[4]. Спектакль неаднаразова паказвалі ў розных тэатрах Беларусі[5]. Узнагароды і прэміі
Крыніцы
Спасылка |
Portal di Ensiklopedia Dunia